папе́рад​II прыназ. vor (D);

ён з’яві́ўся папе́рад усі́х er erschíen vor állen ánderen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адму́чыцца

1. áufhören sich zu quälen;

2.:

ён адму́чыўся (памёр) er hat es überstánden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адпаку́таваць

1. áufhören sich zu quälen;

2.:

ён адпаку́таваў (памёр) er hat es überstánden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

изуми́тельно нареч. чаро́ўна, дзіво́сна; цудо́ўна;

она́ изуми́тельно краси́ва яна́ дзіво́сна прыго́жая;

он изуми́тельно игра́ет ён дзіво́сна (цудо́ўна) ігра́е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отдалённо нареч. адда́лена, далёка; (немного) крыху́;

он мне отдалённо напомина́ет моего́ бра́та ён мне крыху́ нага́двае майго́ бра́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переоце́нивать несов., в разн. знач. пераацэ́ньваць;

он переоце́нивал свои́ спосо́бности ён пераацэ́ньваў свае́ здо́льнасці;

переоце́нивать това́ры пераацэ́ньваць тава́ры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рвать​II несов., безл. (тошнить) ірва́ць (после гласных) рваць, ванітава́ць;

его́ опять на́чало рвать ён зноў пача́ў ванітава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

столбня́к м.

1. мед. слупня́к, -ку́ м.;

2. перен. аслупяне́нне, -ння ср.;

на него́ нашёл столбня́к ён аслупяне́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АБВЯШЧЭ́ННЕ ПАМЕ́РЛЫМ,

паводле бел. права прызнанне па рашэнні суда грамадзяніна памерлым пры адсутнасці ў месцы яго пастаяннага жыхарства звестак пра яго месцазнаходжанне на працягу 3 гадоў, а калі ёсць падставы меркаваць, што ён прапаў без вестак пры абставінах, калі яму пагражала смерць, — на працягу 6 месяцаў. У выпадку яўкі або выяўлення месцазнаходжання такога грамадзяніна рашэнне аб абвяшчэнні памерлым адмяняецца судом.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАРА́ (грэч. agora),

у стараж. грэкаў назва нар. сходу і месца, дзе ён адбываўся. Агара займала цэнтр. месца т.зв. ніжняга горада, які размяшчаўся пад узгоркам акропаля. Звычайна агара — цэнтр. гандл. плошча горада (у перыяд архаікі складалася стыхійна; у эпоху класікі і элінізму мела рэгулярную планіроўку), на якой знаходзіліся храмы, дзярж. ўстановы, майстэрні і крамы.

Агара ў Асосе (эліністычны перыяд). Рэканструкцыя.

т. 1, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)