КАБІ́Р (каля 1440, г. Бенарэс, цяпер г. Варанасі, Індыя — каля 1518),
індыйскі паэт. Пісаў вершы на хіндзі. Яму прыпісваюць больш за 80 твораў, з іх сапраўды належаць К. толькі ўключаныя ў свяшчэнную для сікхаў «Пачынальную кнігу». Быў адным з прапаведнікаў рэліг. вучэння бхакці (абвяшчала роўнасць людзей перад богам, адмаўляла падзел на касты). У паэзіі спалучаюцца апазіц.рэліг.-містычныя плыні індуізму і ісламу, маст. традыцыі інд. і тадж.перс. класікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТРОЛЬНЫ ПАКЕ́Т А́КЦЫЙ,
доля агульнай сумы выпушчаных акцый, якая належыць яе трымальніку (уладальніку) і дае яму права рашаючага голасу на сходзе акц.т-ва, а таксама магчымасць кантраляваць яго дзейнасць, быць фактычным гаспадаром т-ва, распараджацца капіталам (сродкамі) астатніх яго ўдзельнікаў. Тэарэтычна гэта доля (частка) вызначаецца ў памеры 51% ад агульнай сумы акцый, але пры значным распаўсюджанні дробных акцый дастаткова валодаць 20—30% (часам і менш), каб поўнасцю кантраляваць дзейнасць т-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІКУ́РГ (Lykurgos),
легендарны старажытнагрэчаскі заканадаўца ў Спарце (9—8 ст. да н.э.). Паводле Плутарха, Л. быў дзядзькам і выхавацелем малалетняга цара. Грэч. аўтары 5—4 ст. да н.э. прыпісваюць яму стварэнне ін-таў спартанскага грамадскага і дзярж. ладу, у т. л. савета старэйшын (герусіі), нар. сходу (апелы) і інш. На ўзор Л. свае рэформы ў 3 ст. да н.э. праводзілі цары Агіс IV і Клеамен III. У Спарце існаваў асобны культ Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎСІКА́Я, Наўзікая,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка цара феакаў (жыхароў казачнага в-ва Схерыя) Алкіноя. Паводле «Адысеі», Н., дзеянні якой накіроўвала багіня Афіна, сустрэла на беразе мора Адысея, якога напярэдадні бура выкінула на востраў феакаў. Н. накарміла і апранула Адысея, падказала яму, як прайсці да палаца Алкіноя і дамагчыся ад феакаў дапамогі ў вяртанні дадому. Паводле аднаго з міфаў, сын Адысея Тэлемах пасля смерці бацькі ажаніўся з Н. і меў ад яе сына Персептоліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПУС (лац. opus праца, твор),
музычны твор з нададзеным яму пры публікацыі парадкавым нумарам, часам зборнік твораў аднаго жанру, пазначаных адным нумарам. Напачатку (з канца 16 ст.) нумар О. ставіў выдавец. Пачынаючы з Л.Бетховена, кампазітары пры публікацыі сваіх твораў самі пазначаюць нумар О. (напр., opus 17 або варыяцыі ор. 17). Пры выданні твораў кампазітарскай спадчыны выкарыстоўваюць абазначэнне opus posthumum (о́пус по́стумум, лац. — пасмяротны твор, скароч. ор. posth.). У пераносным значэнні О. — увогуле твор, праца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУКАПАЛАЖЭ́ННЕ, хіратонія,
абрад узвядзення ў свяшчэнніцкі сан (дыякана, свяшчэнніка, епіскапа і інш.) у хрысціянстве. У праваслаўі і каталіцызме разглядаецца як таінства, калі пры ўскладанні рук вышэйстаячага служыцеля культу на галаву таго, каго пасвячаюць, яму як бы перадаецца «боская ласка». У пратэстанцкіх цэрквах праз Р. пасвячаюцца на служэнне прэсвітэры, дыяканы і інш. служыцелі, выбраныя царквой. У шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, прынята рашэнне аб Р. таксама і жанчын не толькі ў сан дыякана, але і прэсвітэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́МАР Віктар Андрэевіч (2.3.1919, в. Пеліка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Радавы Т. вызначыўся 30.5.1944 у баі каля с. Кірчыц (Румынія); з групай знішчальнікаў танкаў падбіў 2 танкі і бронетранспарцёр праціўніка, у крытычны момант бою са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падарваў яго. У пас. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСАЧО́Ў Аляксандр Фёдаравіч (23.11.1907, Масква — 22.11.1949),
бел. харавы дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1942). Скончыў Маск. муз. тэхнікум імя Кастр. рэвалюцыі (1930), вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. Кіраваў армейскімі хар. аматарскімі калектывамі. З 1938 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага ім Ансамбля песні і танца БВА. Яму ўласцівы музыкальнасць, тонкі густ, імкненне да чысціні хар. гучання. Аўтар ваенна-патрыят. песень, у т. л. «Песні пра Даватара», «Песні пра Бялова», апрацовак бел.нар. песень для ансамбля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ШНІК,
пасада (урад) у Польшчы ў 13—18 ст. і ў ВКЛ у 15—18 ст. Загадваў віннымі скляпамі князя або караля, у час застолля падносіў яму чашу з віном. У Польшчы з 14 ст. ганаровы тытул. У ВКЛ Ч. вял. князя вядомы з 1409. Пры двары вял.кн. Аляксандра [1492—1506] было некалькі Ч. З цягам часу пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя Ч. З 17 ст. ўсталявалася польская форма назвы пасады — чэснік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аблі́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да аблівацца (у 1, 2 знач.).
2.перан.Разм. Глядзець на каго‑, што‑н. з зайздрасцю, з жаданнем атрымаць. Аж шкода яму [Верамейчыку] робіцца самога сябе — гэтакае дабро людзі цягаюць, а яму глядзі ды толькі аблізвайся.Крапіва.
3.Зал.да аблізваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)