камп’ю́тэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камп’ютэра. Камп’ютэрная сістэма. // Які дзейнічае, функцыяніруе з дапамогай камп’ютэра. Камп’ютэрнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да падводу расплаўленага металу ў ліцейную форму. Літніковая сістэма. Літніковы ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манархі́зм, ‑у, м.

1. Сістэма адзінаўладства; манархія.

2. Рэакцыйны палітычны напрамак, які прызнае манархію адзінай формай дзяржаўнай улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́руснасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Сукупнасць усіх парусоў судна. Сістэма паруснасці.

2. Велічыня паверхні, на якую дзейнічае вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́шпартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пашпарта. Пашпартны бланк. // Звязаны з выдачай пашпартоў. Пашпартны стол. Пашпартная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́вапіс, ‑у, м.

Агульнапрынятая сістэма правіл напісання слоў, уласцівая той ці іншай літаратурнай мове; арфаграфія. Правапіс беларускай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сардэ́чна-сасу́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сэрца і крывяносных сасудаў. Сардэчна-сасудзістыя захворванні. Сардэчна-сасудзістая сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілуры́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сілуру. Сілурыйскія адклады.

•••

Сілурыйскі перыяд (сілурыйская сістэма) — тое, што і сілур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

словаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словаўтварэння; які служыць для словаўтварэння. Словаўтваральная сістэма. Словаўтваральны суфікс. Словаўтваральная мадэль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вегетаты́ўны биол. вегетати́вный;

~ная нерво́вая сістэ́ма — физиол. вегетати́вная не́рвная систе́ма;

~нае размнажэ́нне — биол. вегетати́вное размноже́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)