1. Зачапіцца, падчапіцца. У маіх вачах так і стаяў той момант, калі сом пачэпіцца на мой кручок і дзябёлая жардзінка пачне выгінацца, утрымліваючы вялікую рыбіну.Лупсякоў.
2.Разм. Павіснуць, учапіцца — пра ўсіх, многіх. [Зыбін:] Старая будзе так рада!.. Сястрычкі на шыю пачэпяцца, выцалуюць!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́швы, ‑аў; адз. прышва, ‑ы, ж.
Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі. — Гэта на зіму.. [Юрку] прышвы будуць. Без ботаў жа ён зімаваць не будзе.Чорны.— Што ж, другога выйсця, мусіць, няма, — падумаўшы, цяжка вымавіў бацька. — Халявы ў нас ёсць, зробім прышвы, справім палітон...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які разапрэў; распараны. Добра будзе досвіткам разбіваць зляжалы за ноч, разапрэлы тарфяны пыл.Мыслівец.Дзям’ян Хрысцюк пазіраў на разапрэлага ад духаты і хвалявання Антона Падлуцкага, пасміхаўся сам сабе.Дуброўскі.Прайшло вельмі мала часу і ногі мае ўміналі пад сябе, мералі разапрэлы ад гарачыні асфальт тратуара.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Уст. Расфарміраваць. Раскасіраваць полк. □ І калі наш ЦК заўсёды будзе ведаць, колькі ёсць у данай арганізацыі арганізаваных рабочых, з іх думкай ЦК павінен лічыцца і абавязак раскасіраваць мясцовы камітэт па патрабаванне арганізаваных рабочых.Ленін.// Расфарміраваўшы якое‑н. падраздзяленне, размеркаваць асабісты састаў.
[Ад ням. kassieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшчабята́цца, ‑бячуся, ‑бечашся, ‑бечацца; зак.
1. Пачаць моцна і многа шчабятаць (пра птушак). Сарокі расшчабяталіся. □ Галя думае: мабыць, будзе дождж, бо чаго б так расшчабяталася гэтая птушка.Сабаленка.
2.перан. Пачаць многа, ахвотна гаварыць, расказваць. Дзяўчаты расшчабяталіся і павялі гутарку аб розных здарэннях, якія бачылі на працягу дня.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скакану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да скакаць (у 1, 2 знач.).
2.Разм.жарт. Падбегчы, схадзіць куды‑н. хуценька. [Галя:] «І праехаць патрэбна будзе туды-сюды, і ў праўленне калгаса калі скакануць».Ермаловіч.Айцец Мікодым шпарка скакапуў на кухню і вярнуўся адтуль з добрай закускай.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Воск (БРС, Бяльк., КТС), ву͡оск (Бес.). Рус.воск, укр.віск, ст.-рус.воскъ, польск.wosk, чэш. і славац.vosk ’воск, масціка’, в.-луж., н.-луж.wosk, каш.vosk, палаб.wask, ст.-слав.воскъ, балг.во́сък, серб.-харв.во̏сак, славен.vósek. Прасл.voskъ (Махэк₂, 697). Роднаснымі з’яўляюцца літ.vãškas, лат.vasks, ст.-в.-ням.wahs, н.-в.-ням.Wachs. Магчыма, што роднасным будзе і грэч.ἰξός ’птушыны клей’ (Траўтман, 343; Фасмер, 1, 231; Клюге, 830). Торп (381) і Праабражэнскі (1, 99) лічаць слова запазычаннем з герм., але ў гэтым выпадку нельга ’растлумачыць метатэзу ks/sk (Кіпарскі, 95; Брукнер, 631; Фасмер, 1, 357; Шанскі, 1, В, 170 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР МУЗЫЧНАЙ КАМЕ́ДЫІ.
Існаваў у 1965—70 у Бабруйску. Створаны на базе Бабруйскага муз.-драм. тэатра. Меў муз. і драм. трупу, аркестр. У аснове рэпертуару аперэты класічныя і сав. кампазітараў, муз. камедыі, драм. спектаклі. Пасля расфарміравання тэатра большасць артыстаў перайшла ў Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі. З тэатрам звязана дзейнасць засл. артыстаў Беларусі А.Аркадзьева, Дз.Івановай, Н.Калаптур, Г.Лаўрова, К.Лосева, П.Масцерава, В.Фаменкі, Л.Федчанка, В.Шаўкалюка, засл. артысткі Расіі Н.Равінскай, а таксама Р.Курлыковай, А.Прыходзькі і інш. Рэжысёры: нар. артыст Тадж. ССР Л.Іцкоў, засл. артыст Каз. ССР У.Ажарэльеў, У.Амельчанка, Б.Заўгародні; дырыжоры: В.Віткоўскі, М.Лапцеў, В.Ражкоўскі, У.Шастапалаў; мастак І.Чумакоў; балетмайстары: Я.Шваро, Ю.Волкаў; хормайстар Г.Палянкова.
Сярод муз. пастановак: «Каламбіна» А.Рабава, «Рамэо — мой сусед» Р.Гаджыева (1965), «Лятучая мыш» І.Штрауса, «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1966), «На світанні» А.Сандлера, «Нядзеля ў Рыме» Г.Крамера, «Прынцэса цырка» І.Кальмана, «Дзяўчына з блакітнымі вачамі» В.Мурадэлі (1967), «Чорны дракон» Д.Мадуньё, «Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна, «Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф.Легара (1968), «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі, «Баядэра» Кальмана, «Халопка» М.Стрэльнікава (1969); з драм. спектакляў «Позняе каханне» А.Астроўскага (1965), «Так і будзе» К.Сіманава (1966), «Прызнаю сябе вінаватым» А.Мітрафанава (1968).
Л.В.Доўнар-Запольская.
Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. Сцэна са спектакля «На світанні».