ІПА́ЦЬЕЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (30.6.1911, г. Растоў, Расія — 8.8.1969),

бел. вучоны-генетык і селекцыянер. Чл.-кар. АН Беларусі (1969), д с.-г. н. (1959), праф. (1960). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1934). У 1948—61 заг. кафедры пладаводства БСГА, з 1961 заг. аддзела радыяцыйнай генетыкі Ін-та біялогіі АН Беларусі, з 1962 у Бел. ун-це. Навук. працы па селекцыі, насенняводстве садова-агародных культур, дыферэнцыйнай сістэматыцы раслін. Вывеў некалькі сартоў памідораў.

Тв.:

Частная селекция овощных культур. Мн., 1965;

Овощные растения земного шара. Мн., 1966;

Помология БССР Атлас плодов яблони. Мн., 1972 (у сааўт.).

А.М.Іпацьеў.

т. 7, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗЫ́РА (Леанід Аляксеевіч) (н. 12.9.1949, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. перакладчык, літ.-знавец. Брат А.А.Казыры. Скончыў Мінскі пед. ін-т замежных моў (1972). З 1978 супрацоўнік Ін-та л-ры Нац. АН Беларусі. Даследуе бел.заходнееўрап. літ. сувязі, пытанні маст. перакладу. Пераклаў на бел. мову раманы Ф.​Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), дэтэктыўны раман Д.​Пендлтана «Сіцылійскі набат» (1994) і інш. Складальнік і адзін з перакладчыкаў зб. «Французская навела XX ст.» (1992). Сааўтар. кн. «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988), «Англа-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай лексікі» (1993).

Л.​М.​Гарзлік.

т. 7, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПЦЭ́ВІЧ (Вячаслаў Міхайлавіч) (н. 15.9.1947, г. Давыд-Гарадок Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д тэхн. н. (1990). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі, з 1974 у НДІ парашковай металургіі БПІ, з 1995 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па тэхналогіі стварэння сітаватых матэрыялаў для фільтраў вадкасцей і газаў метадамі парашковай металургіі.

Тв.:

Пористые порошковые материалы и изделия из них. Мн., 1987 (разам з П.​А.​Віцязем, В.​К.​Шэлегам);

Формирование структуры и свойств пористых порошковых материалов. М., 1993 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 8, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕШЫШ’Я́Н (Уладзімір Анатолевіч) (н. 23.5.1942, г. Орск Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Д тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1964) і БДУ (1975). З 1970 у Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аўтаматызаваным аналізе эл. і электронных схем, эл. фільтрацыі і апрацоўцы сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі.

Тв.:

Анализ емкостных цепей переменной топологии с использованием уравнений заряда // Радиотехника и электроника. Мн., 1983. Вып. 12;

Формирование уравнений состояния емкостно-ключевых цепей (разам з Л.​І.​Ганчарыкам) // Электричество. 1988. № 8.

т. 8, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРСА́НАЎ (Аляксандр Трафімавіч) (27.8.1880, Старое Чыркава Хвалынскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 30.10.1941),

бел. вучоны-аграхімік. Д с.-г. н., праф. (1909). Скончыў Берлінскі с.-г. ін-т (1908). У 1913—25 кіраўнік Мінскай балотнай станцыі (з 1922 адначасова рэктар Бел. ін-та сельскай і лясной гаспадаркі); з 1931 у Глебавым ін-це АН СССР. Навук. працы па вывучэнні балотных масіваў Беларусі, вапнаванні і ўрадлівасці глеб. Аўтар метаду вызначэння даступнай (рухомай) формы фосфару для раслін у глебе.

Тв.:

К вопросам опытного изучения болот Полесья в целях культуры. Мн., 1914;

Известкование как фактор урожайности. 3 изд. М.; Л., 1931.

т. 8, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЗЫРАЎ (Іван Сафронавіч) (22.6.1924, в. Пашына Дзямідаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 5.11.1992),

бел. мовазнавец. Д філал, н. (1971), праф. (1973). Скончыў Арлоўскі пед. ін-т (1950), з 1953 працаваў у ім. У 1973—88 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў параўнальна-гіст. лексікалогію рус. і бел. моў: манаграфіі «Нарысы па параўнальна-гістарычнай лексікалогіі рускай і беларускай моў» (1970), «Фарміраванне слоўнікавых саставаў рускай і беларускай моў: Саматычная лексіка» (1983). Аўтар вучэбных дапаможнікаў для пед. ін-таў «Сучасная руская мова: Фразеалогія, лексікаграфія» (1979), «Пытанні параўнальна-гістарычнай лексікалогіі рускай і беларускай моў» (1980) і інш.

І.​К.​Германовіч.

т. 8, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КОЛБ (Уладзімір Гаўрылавіч) (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д мед. н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.

Тв.:

Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разам з А.​С.​Чыжам, В.​С.​Пілатовічам);

Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (разам з У.​С.​Камышнікавым).

т. 8, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ЛЕСЕНЬ (Віктар Пятровіч) (н. 10.10.1944, в. Пагарэлае Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д с.-г. н. (1996). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1965). З 1974 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па ўдасканаленні тэхналогій павелічэння прадуктыўнасці свіней, уплыву тэхнал. фактараў на якасць свініны.

Тв.:

Влияние уровня сырого протеина и обменной энергии в комбикорме на качество туш и мяса свиней (разам з В.​М.​Галушка) // Науч. основы развития животноводства в Республике Беларусь. Мн., 1994. Вып. 25;

Формирование мясной продуктивности у свиней с различной живой массой и толщиной шпика // Там жа. 1995. Вып. 26.

т. 8, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРА́САЧКА (Пётр Альбінавіч) (н. 26.1. 1958, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1997). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1979). З 1991 у Бел. НДІ эксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па вет. вірусалогіі і імуналогіі, выкарыстанні прадуктаў пчалярства ў жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, ахове рэдкіх відаў жывёл.

Тв.:

Распространение инфекционных и инвазионных заболеваний у беловежских зубров (у сааўт.) // Сохранение биологического разнообразия лесов Беловежской пущи. Каменюки, 1996;

Состояние иммунитета при вакцинации телят бивалентной вакциной против инфекционного ринотрахеита и вирусной диареи (у сааўт.) // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1998. № 2.

т. 8, с. 454

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБА́НАЎ (Барыс Мяфодзьевіч) (н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д тэхн. н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). З 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр. НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аўтам. распазнаванні і сінтэзе мовы. Распрацаваў тэарэт. асновы і метады аналізу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.

Тв.:

Синтезированная речь в системах массового обслуживания. М., 1983 (разам з В.​Я.​Кучаравым);

Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.).

М.​П.​Савік.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)