многамільё́нны, -ая, -ае.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў.

М. даход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многанацыяна́льны, -ая, -ае.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей.

Многанацыянальная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многасеры́йны, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый.

М. фільм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многастано́чны, -ая, -ае.

Звязаны з адначасовай работай на некалькіх станках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́нны, -ая, -ае.

Які праходзіць рад ступеней або адбываецца па ступенях, перыядах.

Многаступенныя выбары.

|| наз. многаступе́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаступе́ньчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх частак, ступеней.

Многаступеньчатая ракета.

|| наз. многаступе́ньчатасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многасяме́йны, -ая, -ае.

Які мае вялікую сям’ю; мнагадзетны.

|| наз. многасяме́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаўла́ддзе, -я, н.

Адначасовае існаванне некалькіх органаў кіравання, якія выконваюць аднолькавую функцыю; адсутнасць адзінага кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мно́жанне, -я, н.

1. гл. множыць.

2. Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, у выніку якога адзін лік складваецца столькі разоў, колькі паказвае другі лік.

Табліца множання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

множналі́кавы, -ая, -ае.

У выразе: множналікавы назоўнік — назоўнік, які ўжыв. толькі ў форме множнага ліку, напр.: вароты, сані, шахматы.