панапіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Напіцца — пра ўсіх, многіх. Панапіваліся дзеці малака. □ [Госці] панапіваліся ды з хаты пасыходзілі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паняме́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Анямець — пра ўсіх, многіх. Смех, пабочныя гаворкі як абарваліся. Жанчыны нібы панямелі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак., што, цераз што і без дап.

Пералезці — пра ўсіх, многіх. Папералазіць цераз плот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Прыляцець — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Аднекуль наляцелі пчолы, папрыляталі камары. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасква́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Пераскварыць усё, многае.

2. і без дап. Скварыць некаторы час (пра сала).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахры́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.

Разм. Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. [Стары] сагнуўся і асунуўся. Дзеці ад крыку пахрыплі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадукцы́йнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прадукцыйнага (у 1 знач.). Прадукцыйнасць працы.

2. Здольнасць даваць прадукцыю (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праскуго́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм.

1. Абазвацца скуголеннем (пра сабаку). // Жаласліва, ныючы, плачучы, сказаць.

2. Скуголіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прылётны, ‑ая, ‑ае.

Які прылятае адкуль‑н., не мясцовы; пералётны (пра птушак). Будзе свята вераб’ям І прылётным снегірам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пя́тніца, ‑ы, ж.

Пяты дзень тыдня.

•••

Сем пятніц на тыдні у кагопра таго, хто часта мяняе свае рашэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)