мнемо́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж. (спец.).

Сукупнасць правіл і прыёмаў, якія аблягчаюць запамінанне патрэбных звестак і фактаў.

|| прым. мнемані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мно́га, прысл.

1. У вялікай колькасці, дастатковай колькасці.

М. гадоў прайшло.

М. ведае.

2. у знач. вык. Больш, чым патрэбна.

Гэтага мне м.

3. (пры выш. ст. і з прыназ. «на»). Значна, у значнай ступені.

М. больш.

На многа раней.

Ні многа ні мала (разм.) — якраз столькі, колькі трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многа... (а таксама мнага...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. многа, напр.: многавяковы, многазямельны, многамільённы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаабяца́ючы, -ая, -ае.

Тое, што і шматабяцаючы.

М. вучань.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многавуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У матэматыцы: геаметрычная фігура, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многавуго́льны, -ая, -ае.

3 многімі вугламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многавяко́вы, -ая, -ае.

Які існуе на працягу многіх вякоў.

М. дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многагало́ссе, -я, н.

1. Адначасовае гарманічнае гучанне некалькіх, многіх галасоў (спец.).

2. Несуладны шум, які ўтвараецца мноствам галасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многагало́сы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да многагалосся (у 1 знач.).

М. песенны лад.

2. Які складаецца з многіх галасоў, якія бязладна гучаць.

М. шум натоўпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

многаметро́вы, -ая, -ае.

Працягласцю на многа метраў.

Многаметровая сенажаць.