das ~e davón ist bekánnt бо́льшая ча́стка гэ́тага вядо́ма
2.adv часце́й за ўсё;
am ~en больш за ўсё
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
грукатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які стварае грукат; шумны. Грукатлівы вадаспад. □ Вера ішла асцярожна. Пачуўшы наперадзе цяжкія, грукатлівыя крокі, адступіла за куст.Асіпенка.// Напоўнены грукатам, шумам. [Сонца] асвятляла .. грукатлівую, дымную зямлю.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Тое, што і гыркаць (у 2 знач.). А за сталом маўчком сядзелі. Там хлопцы гыркацца не смелі, Бо там парадак вельмі строгі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не мае тэрміну, не абмежаваны ім. Бестэрміновы пашпарт. □ Зямля, якую займаюць калгасы, замацоўваецца за імі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, гэта значыць навечна.Канстытуцыя БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарба́ціцца, ‑бачуся, ‑бацішся, ‑баціцца; незак.
Разм. Тое, што і горбіцца. З усіх бакоў унізе віднеліся шэра-рудаватыя будынкі, вуліцы і вулачкі, за якімі гарбаціліся рудаватыя, абпаленыя сонцам горы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гашэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Кручок у агнястрэльнай зброі для спуску ўзведзенага курка. Схаваўшы галаву за шчыт, кулямётчык націснуў па гашэтку, і «Максім» засакатаў.Дудо.
[Фр. gachette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геро́іка, ‑і, ДМ ‑роіцы, ж.
Гераічны змест, гераічны бок чаго‑н. Героіка нашых дзён. □ За плячамі ў камсамола героіка грамадзянскай вайны і рамантыка гарачых будняў першых пяцігодак.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Грошы (матэрыяльныя каштоўнасці), якія выплачваюцца за што‑н. Пагадзінная аплата. Дадатковая аплата. Аплата працы калгаснікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́рына, ‑ы, ж.
Тое, што і апора (у 1 знач.). [Клён] стаіць цяпер недзе ў полі, прывязаны перавяслам да слупка, трымаецца гэтай [саламянай] ручкай за апорыну, як той маленькі хлопчык.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́ўначы, прысл.
У 12 гадзін ночы. Гадзіны за тры да заходу сонца цянькамі накіраваўся Гамыра на Папоўскія хутары, а апоўначы быў ужо на засадзе, вартуючы выганы і папары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)