мнагаму́жжа, -а, н.

Знаходжанне жанчыны ў шлюбе адначасова з некалькімі мужчынамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Наземная жывёліна класа членістаногіх з целам, падобным на чарвяка, і вялікай колькасцю ножак.

2. Мнагалетняя травяністая папаратнікавая расліна сямейства мнаганожкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагапо́лле, -я, н.

Сістэма севазвароту, у які ўключана 7—8 і больш палёў.

|| прым. мнагапо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасі́льны, -ая, -ае.

Які мае вялікую магутнасць (пра маторы, машыны, механізмы).

М. трактар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасло́ўе, -я, н.

Збыткоўнасць слоў, няўменне коратка выказваць думкі.

Нуднае м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагасло́ўны, -ая, -ае.

Якому ўласціва збыткоўнасць слоў.

Мнагаслоўнае апавяданне.

|| наз. мнагасло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагато́мны, -ая, -ае.

Які складаецца з некалькіх, з многіх тамоў.

М. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагачле́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць некалькіх адначленаў.

|| прым. мнагачле́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагачле́нны, -ая, -ае.

1. гл. мнагачлен.

2. Які сладаецца з многіх членаў, частак, элементаў.

М. выраз.

|| наз. мнагачле́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мнагашлю́бнасць, -і, ж.

Форма афіцыйнага шлюбу, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, а жанчына — некалькі мужоў; палігамія.

|| прым. мнагашлю́бны, -ая, -ае.