асіраце́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў сіратою; адзінокі.

Асірацелыя дзеці.

2. Пакінуты гаспадарамі, запусцелы, закінуты.

А. дом.

|| наз. асіраце́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асмя́глы, -ая, -ае.

Сухі, перасохлы; які страціў вільготнасць; прывялы ад гарачыні (аб раслінах).

Асмяглая зямля.

Асмяглыя вусны.

|| наз. асмя́гласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барада́ты, -ая, -ае.

1. Які аброс барадой (у 2 знач.).

Б. дзед.

2. Даўні, здаўна вядомы (разм.).

Б. анекдот.

Барадатая показка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́мкі, -ая, -ае.

1. Які лёгка ломіцца, крохкі.

Л. лёд.

2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).

|| наз. ло́мкасць, -і, ж.

Л. голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ляжа́лы, -ая, -ае.

1. Нясвежы, даўні.

Л. тавар.

Ляжалая мука.

2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

Л. лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магне́зія, -і, ж.

Вокіс магнію ў выглядзе белага парашку, які выкарыстоўваецца ў медыцыне і прамысловасці.

|| прым. магнезія́льны, -ая, -ае.

М. цэмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадэ́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які робіць мадэлі (у 1 і 2 знач.).

|| ж. мадэ́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манту́.

1. нескл., ж. Унутрыскурная проба для ранняй дыягностыкі туберкулёзу.

2. прым., нязм. Які мае адносіны да такой пробы.

Рэакцыя м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які любіць маралізаваць.

|| ж. маралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матро́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Марак, які не адносіцца да каманднага саставу; радавы флоту.

|| прым. матро́скі, -ая, -ае.

М. танец.