зма́хваць², -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што (разм.).

Быць падобным на каго-, што-н.

Вашы жарты змахваюць на звычайную грубасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змахлява́ць гл. махляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Хуткім, рэзкім рухам зняць, сцерці з паверхні чаго-н. або скінуць.

З. пыл.

З. крошкі са стала.

|| незак. зма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змацава́нне, -я, н.

1. гл. змацаваць.

2. мн. -і, -яў. Прыстасаванне для злучэння частак чаго-н. (спец.).

Рэйкавыя змацаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Моцна злучыць.

З. бярвёны скобамі.

Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (перан.).

2. што чым. Засведчыць што-н. (афіц.).

З. дакумент подпісам.

З. подпіс пячаткай.

|| незак. змацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. змацава́нне, -я, н. і змацо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змачы́ць, змачу́, змо́чыш, змо́чыць; змо́чаны; зак., што.

Зрабіць мокрым, вільготным.

Дождж змачыў сена.

|| незак. змо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змеевіко́вы гл. змеявік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змеепадо́бны, -ая, -ае.

З выгляду падобны на змяю.

Змеепадобная трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

змей, зме́я, мн. зме́і, -яў, м.

1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (разм.).

2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

Трохгаловы з.

3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

зме́йка гл. змяя.