бара́ты, ‑аў.

Група мінералаў, якія з’яўляюцца солямі борных кіслот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алю́вій, ‑ю, м.

Адклады, якія ўтварыліся з рачных наносаў.

[Лац. alluvio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерако́пія, ‑і, ж.

Копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. copia — мноства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іта́лікі, ‑аў.

Плямёны, якія ў старажытнасці насялялі Апенінскі паўвостраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлае́дныя, ‑ых.

Жывёлы, якія ядуць падлу (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шоўкапрадзі́льня, ‑і, ж.

Прадпрыемства, майстэрня, якія займаюцца прадзеннем шоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аліме́нты, -аў.

Матэрыяльныя сродкі (грошы), якія выплачваюцца ў адпаведнасці з пастановай суда на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей або бацькоў асобамі, што звязаны з імі адносінамі роднасці.

Плаціць а.

|| прым. аліме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анкетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Сабраць (збіраць) якія-н. звесткі шляхам правядзення анкетавання.

|| зак. таксама праанкетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. анкетава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грым, -у, м.

1. Афармленне твару артыста для пэўнай ролі з дапамогай фарбаў наклеек, накладак.

Іграць без грыму.

2. Спецыяльныя фарбы, накладкі і інш., якія ўжыв. для такога афармлення.

Зняць г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клан, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Род, радавая абшчына [першапачаткова ў кельцкіх народаў] (спец.).

2. перан. Адасобленая групоўка людзей, якія лічаць сябе лепшымі, прывілеяванымі ў якіх-н. адносінах.

|| прым. кла́навы, -ая, -ае.

Кланавая абмежаванасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)