горад на У Румыніі, на левым беразе р. Дунай. Адм. ц. жудэца Галац. Вядомы з 14 ст. 325,8 тыс.ж. (1992). Гал. порт краіны на Дунаі (увоз жал. руды, коксу, бавоўны, абсталявання, вываз харч. тавараў), даступны для марскіх суднаў. Вузел чыг., аўтамаб., трубаправодных магістралей. Прамысл. цэнтр, які вылучаецца машынабудаваннем (суднабудаванне, чыг. майстэрні, сельскагаспадарчае, металаапрацоўка) і чорнай металургіяй (лістапракатны з-д, металург. камбінат). Тэкст. (баваўняная, лёна-пяньковая), швейная, харч. (мукамольная, мяса-малочная, рыба- і плодакансервавая), хім. (фарбы, лакі), дрэваапр., мэблевая, абутковая, буд. матэрыялаў прам-сць. Гіст. музей, музей сучаснага румынскага мастацтва. Арх. помнікі 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМБУ́ЗІЯ (Gambusia affinis),
рыбасям. пецыліевых атр. карпазубых. Радзіма — Паўн. і Цэнтр. Амерыка. Жыве ў невял. стаячых прэснаводных вадаёмах. Акліматызавана ў многіх краінах Еўразіі, Аргенціне, на Гавайскіх а-вах у мэтах барацьбы з малярыйнымі камарамі. Разводзяць у акварыумах.
Даўж. цела самца да 4 см, самкі да 7,5 см. Афарбоўка цела шаравата-аліўкавая ці жаўтаватая з цёмнымі плямамі, плаўнікі бясколерныя. Самцы цямнейшыя. У самцоў пярэднія прамяні анальнага плаўніка пераўтвораны ў спаравальны орган (ганаподый). Апладненне ўнутранае. Жывародная. Корміцца лічынкамі і кукалкамі камароў, зоапланктонам, ікрой і маляўкамі рыб, у т. л. і сваімі. Шкодзіць рыбнай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ба́ер Нізіна, якая вясной затапляецца і куды разам з вадой трапляе рыба; рыбны садок (Зах. Бел.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ryba
ryb|a
ж.рыба;
iść na ~y — ісці на рыбалку; ісці ў рыбу;
jak ~a w wodzie — як рыба ў вадзе;
łowić ~y w mętnej wodzie — у каламутнай вадзе рыбу лавіць;
gruba ~a — вялікая шышка; важная птушка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
нямы́
1.прил., в разн. знач. немо́й; (исполненный тишины — ещё) безмо́лвный;
н. чалаве́к — немо́й челове́к;
няма́я цішыня́ — нема́я (безмо́лвная) тишина́;
2.в знач. сущ. немо́й;
○ няма́я а́збука — нема́я а́збука;
няма́я ка́рта — нема́я ка́рта;
нямо́е кіно́ — немо́е кино́;
◊ н. як ры́ба — нем (немо́й) как ры́ба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ёршм.
1. (рыба) Káulbarsch m -es, -e;
2. (шчотка) Gläserbürste f -, -n, Fláschenbürste f; тэх. Róhrreiniger m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ляту́чы
1. (якілятае) flíegend;
2.хім. flüchtig;
ляту́чыя злучэ́нні flüchtige Verbíndungen;
ляту́чая ры́ба Flúgfisch m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
селядзе́ц, ‑дца, м.
1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны.Новікаў.На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі.Гурскі.
2.Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец».Якімовіч.
•••
Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глыбо́кі, -ая, -ае.
1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).
Глыбокая яма.
Рыба плавала глыбока (прысл.).
2. Размешчаны ў сярэдзіне чаго-н. або аддалены ад чаго-н.
Г. тыл.
3.перан. Недаступны, скрыты.
Глыбокая тайна.
4.перан. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці, моцны, поўны.
Глыбокія пачуцці.
Глыбокія думкі.
Глыбокая старасць.
Глыбокая ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)