przybory toaletowe — рэчы для туалета; туалетныя прылады
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
варыёметр, ‑а, м.
Спец.
1. Назва некаторых прыстасаванняў для вымярэння або змянення сіл, якія ўзнікаюць у тых ці іншых працэсах. Гравітацыйны варыёметр.
2. У радыётэхніцы — прылада для плаўнай змены індуктыўнасці. Варыёметр настройкі на новую хвалю.
[Ад лац. varius — розны і грэч. metron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́рніца, ‑ы, ж.
Прылада, якой труць лён, каноплі. У дварах пылілі церніцы, грызучы перасохлы лён.Чорны.І Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валачы́льнік ’прылада ў баране, якой трасуць барану пры баранаванні’ (Выг. дыс.). Да *валачы́ла < валачы ’цягнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ветраме́р ’прылада для вызначэння сілы ветру’ (КТС, БРС). Кніжнае слова, запазычанае, відавочна, з рус.ветромер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ві́лачка, ві́лочка ’прылада для вязання сеткавага палатна’ (нараўл., З нар. сл.) — дэмінутыў да ві́лка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
viewer
[vju:ər]
n.
1) гляда́ч -а́m.
2) назіра́льнік -а m.
3) апты́чная прыла́да для прагля́ду
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
pawn3[pɔ:n]n.
1.chess пе́шка;
a passed pawn прахадна́я пе́шка
2. пе́шка, прыла́да ў чыі́х-н. рука́х;
Men were pawns in their hands. Людзі былі пешкамі ў іх руках.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЭРАМАГНІТО́МЕТР,
прылада для вымярэння магн. поля Зямлі з лятальнага апарата (ЛА). Датчык (адчувальны элемент) аэрамагнітометра размяшчаецца на крыле або хвасце ЛА і ахоўваецца ад яго ўласнага магн. поля аўтам. кампенсатарамі, пры больш дакладных вымярэннях буксіруецца ў гандоле на кабель-тросе на адлегласці да 50 м ад ЛА. Найб. дакладныя ядз. (пратонныя) і квантавыя аэрамагнітометры маюць адносную хібнасць вымярэнняў да 10−5 і да 10−7 адпаведна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКЭ́Ў (Bacău),
горад на У Румыніі, каля ўпадзення р. Бістрыца ў р. Серэт. Адм. ц. жудэца (павета) Бакэу. Вядомы з 15 ст. 204,5 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел. Аэрапорт. Цэнтр нафтаздабыўнога і лесапрамысл. раёна. Машынабудаванне (у т. л.прылада- і авіябудаванне, вытв-сць абсталявання для нафтавай прам-сці), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. 2 ГЭС. Царква 15 ст. Музеі. ВНУ.