МАЎЧА́НСКІ (Дзмітрый Сцяпанавіч) (26.10.1901, в. Рагатка Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 23.6.1979),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр.Магілёўскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1934), Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1946). З 1924 на сав., парт. і журналісцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1942 у ЦШПР, з 2.4.1943 сакратар Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б, адзін з кіраўнікоў Магілёўскага партыз. злучэння. Пасля вайны на парт. і сав. рабоце. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—47.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Аркадзь Аляксеевіч) (н. 10.7.1932, г. Быхаў Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1956), з 1963 працуе ў ім (у 1973—98 заг. кафедры). Навук. працы па інфекцыйных хваробах, выкарыстанні глюкакортыкастэроідаў пры лячэнні вірусных гепатытаў.
Тв.:
Изучение клинической эффективности преднизолонотерапии в контролируемом исследовании и вопросы тактики применения кортикостероидов при сывороточном гепатите (разам з Д.П.Лапушынскім, Р.А.Александроўскай) // Терапевтич. архив. 1978. № 10;
Современные принципы и средства лечения больных вирусным гепатитом. Витебск, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Андрэй Іосіфавіч) (1914, в. Колбава Кіраўскага р-на Магілёўскайвобл. — 29.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1936), Харкаўскае ваен.-паліт. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра па палітчасці артыл. дывізіёна капітан М. вызначыўся на Украіне ў баях за г. Бахмач, дзе паспяхова кіраваў стральбой 4 гармат. 26.9.1943 з групай разведчыкаў пераправіўся цераз Дняпро на Пн ад Кіева, дзе карэкціраваў агонь дывізіёна, у выніку якога знішчаны мінамётная і процітанкавая батарэі, 4 кулямётныя кропкі, шмат жывой сілы праціўніка. М. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКА (Яўген Макаравіч) (17.9.1905, в. Вудага Чэрыкаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 16.4.1961),
Герой Сав. Саюза (1939), ген.-лейт. авіяцыі (1945). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэт. школу лётчыкаў (1928), Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў-знішчальнікаў (1930), Курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1952). У 1935—41 камандзір авіязвяна, атрада, эскадрыллі, дывізіі, камандуючы ВПС акругі. Вызначыўся пры выкананні спец. ўрадавага задання. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Крымскім, Зах., Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах; камандуючы ВПС арміі, фронту, нам. камандуючага паветр. арміяй. Да 1955 на адказных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Уладзімір Аляксеевіч) (18.1.1918, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскайвобл. — 28.7.1980),
Герой Сав. Саюза (1944). Засл. настаўнік БССР (1965). Скончыў БДУ (1941). У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 у падп. групе Варатынскага с/с Бабруйскага р-на, з ліп. 1942 у партыз. атрадзе, камандзір дыверсійнай групы, якая дзейнічала на чыг. Жлобін—Бабруйск і пусціла пад адхон 21 варожы эшалон. З ліст. 1943 палітрук, камісар партыз. атрада. Пасля вайны на камсам. і пед. рабоце. Аўтар падручнікаў для школ, кн. «Вогненныя віхры» (1969).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Міхаіл Фёдаравіч) (н. 12.8.1939, в. Зацішша Шклоўскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БПІ (1967). З 1967 у Магілёўскім машынабуд. ін-це (у 1977—84 і з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах распрацоўкі новых тыпаў планетарных шарыкавых і ролікавых перадач і тэхнал. метадаў павышэння іх тэхн. ўзроўню.
Тв.:
Новые виды планетарных шариковых и роликовых редукторов. Мн., 1990;
Планетарные шариковые и роликовые редукторы и их испытания. Мн., 1992 (разам з В.В.Герашчанкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІВУНО́ЎСКІ (Ігнацій Іванавіч) (н. 29.8.1930, г. Горкі Магілёўскайвобл.) бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1992),
праф. (1998). Скончыў БСГА (1953). З 1961 у БелНДІ механізацыі сельскай гаспадаркі. Навук. працы па ўдасканальванні тэхнал. працэсаў нарыхтоўкі кармоў, прыстасаваннях для ўнясення хім. кансервантаў пры сіласаванні, распрацоўцы абсталявання для вытв-сці грануляванай і брыкетаванай травяной мукі і кармасумесей.
Тв.:
Досушивание сена активным вентилированием. Мн., 1979 (разам з В.В.Рамановічам);
Совершенствование косилок-плющилок для скашивания трав (разам з А.А.Шупілавым) // Техника в сельском хозяйстве. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВАВО́Й (Пётр Усцінавіч) (н. 12.7.1931, в. Старакожаўка, Дрыбінскага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне меліярацыі глеб. Канд.с.-г.н. (1966), праф. (1991). Скончыў БСГА (1955), дзе і працуе (у 1969—80 заг. кафедры). Навук. працы па спосабах рэгулявання і кантролю воднага рэжыму меліяраваных зямель, павелічэнні працаздольнасці дрэнажу на звязаных глебах.
Тв.:
Введение в специальность: История развития мелиорации в Беларуси. Мн., 1996 (разам з К.П.Сучковым);
Эксплуатация инженерных систем: С.-х. водоснабжение и канализация. Горки, 2000 (разам з Т.П.Івановай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВО́К,
радовішча мелу ў Крычаўскім р-не Магілёўскайвобл., паміж вёскамі Глушнева і Зуі. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса (верхні мел). Мел белы, шаравата-белы, слаба сцэментаваны, участкамі трэшчынаваты, у верхняй ч. забруджаны абломкава-гліністым матэрыялам, у ніжняй ч. пласта з праслоямі мергелю. Паверхня няроўная, закарставаная. Разведаныя запасы 13,6 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы (ускрытая) 4,7—13,5 м, ускрышы (пяскі, супескі, суглінкі) 0,5—10,6 м. Мел прыдатны на выраб вапны, вапнавання кіслых глеб, мінер. падкормкі для с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 18 ст. ў мяст. Раманава (цяпер в. Леніна Горацкага р-на Магілёўскайвобл.). Драўляныя збудаванні былі абнесены валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара стаяў гал. жылы дом з сенцамі (2 жылыя пакоі, алькеж, 3 каморы), накрыты драніцай; унутры сцены памяшканняў атынкаваны. Непадалёку стаялі турма, дом старасты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), варыўня, пякарня. Гасп. двор уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб, з замкам злучаўся варотамі. Па-за межамі Р.з. размяшчаўся комплекс са стадолай, гумном з 2 асецямі, броварам.