галіме́тр
(ад гр. hals, halos = соль + -метр)
прыбор для вымярэння канцэнтрацыі раствораў кухоннай солі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пермеа́метр
[ад англ. permea(bility) = пранікальнасць + -метр]
прыбор для вымярэння магнітных характарыстык ферамагнітных матэрыялаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спектро́метр
(ад спектр + -метр)
аптычны прыбор для вымярэння спектраў пры дапамозе фотаэлектрычных прыёмнікаў выпрамянення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тыпаметры́я
(ад гр. typos = адбітак + -метрыя)
друкарская сістэма вымярэння элементаў шрыфту і наборных форм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эклі́метр
(ад гр. ekklima = адхіленне + -метр)
геадэзічны інструмент для вымярэння вуглоў нахілу на мясцовасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ві́нкель ’дэталь у плузе, да якой прымацоўваюцца падэшва і паліца’ (маст., Шатал.), усх.-беласт. vʼínkʼel (Смул.) ’вугольнік для вымярэння вуглоў’ (Сцяшк. МГ, Інстр. II, БРС, КТС). Укр. вінкель ’вугольнік’, рус. винкель ’тс’, польск. winkiel ’вугольнік’. Запазычана з ням. Winkel ’вугал, вугольнік’. Пра шлях запазычання меркаваць цяжка, таму што ў помніках ст.-бел. пісьменнасці слова не адзначана; у рус. літаратурнай мове яно фіксуецца з 1709 г. У бел. гаворкі лексема вінкель магла трапіць з мовы рамеснікаў (нямецкіх каланістаў) або праз польскую мову значна раней.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаг 1 ’жэрдка, якую прыстаўляюць да воза і коцяць па ёй дрэвы’ (Жд. 2) < прасл. lagъ < lagati ’класці’, якое з’яўляецца ітэратыўным дзеясловам да łožiti ’класці’ (Бернекер, 683).
Лаг 2 ’прыбор для вымярэння хуткасці руху судна або пройдзенай ім адлегласці’ (ТСБМ) < з гал. log ’тс’ праз рускую мову (гл. Фасмер, 2, 445).
Лаг 3 ’борт судна’ (ТСБМ) < рус. лаг ’рад гармат на адным борце карабля’ < гал. laag ’тс’ (Матцэнаўэр, Cizí sl., 235) ці з ням. Lage ’сукупнасць гармат на адным борце судна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ват (адзінка вымярэння) 1/207; 2/621; 6/69, 523; 7/166; 10/411; 11/446 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЭРЫЯ́ЛЬНЫ ЦІСК,
ціск крыві ўнутры аорты і буйных артэрый. Узнікае ад нагнятальнай дзейнасці сэрца, супраціўлення сасудаў і абумоўлены гідрастатычнымі сіламі. Найб. супраціўленне цёку крыві ў аорце і артэрыях. Артэрыяльны ціск у перыяд скарачэння (сісталы) жалудачкаў сэрца наз. сісталічным, у час расслаблення (дыясталы) — дыясталічным. Вымяраецца ў мм рт. сл. Макс. ўзроўню (верхні) дасягае ў перыяд скарачэння (сісталы), мінім. (ніжні) — у час расслаблення (дыясталы). Велічыня артэрыяльнага ціску залежыць ад віду жывёл, стану сэрца і сасудаў, колькасці крыві, узросту, індывід. асаблівасцяў арганізма і інш. У буйных артэрыях чалавека сісталічны ціск у норме складае 110—130, а дыясталічны — 60—80 мм рт. сл. З узростам артэрыяльны ціск крыху павышаецца. Існуюць 2 метады вымярэння артэрыяльнага ціску: прамы (крывавы) і ўскосны (бяскроўны) з дапамогай спец. прыладаў.
т. 1, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВІМЕ́ТР (ад лац. gravis цяжкі + ...метр),
прылада для вымярэння сілы цяжару і адпаведнага паскарэння свабоднага падзення. Адрозніваюць гравіметры статычныя і дынамічныя, стацыянарныя і перасоўныя. Спосабы вымярэнняў бываюць абсалютныя і адносныя (вымяраецца змяненне паскарэння свабоднага падзення g у дадзеным пункце адносна пэўнага зыходнага пункта; гл. Гравіметрычная здымка). Прылады, устаноўленыя на суднах і самалётах, улічваюць таксама ўплыў сіл інерцыі. Адносная хібнасць вызначэння g да 10−7 — 10−9.
Статычныя гравіметры засн. на прынцыпе работы спружынных вагаў: змены g ураўнаважваюцца пругкай сілай (ці пругкім момантам) адчувальнага элемента (выкарыстоўваюцца для адносных вымярэнняў). Да дынамічных гравіметраў адносяць струнныя (выкарыстоўваюць для адносных вымярэнняў па зменах частаты ваганняў нагружанай струны) і балістычныя (выкарыстоўваюць для абсалютных вымярэнняў часу праходжання пры свабодным падзенні пробным целам зададзенай адлегласці).
Г.І.Каратаеў.
т. 5, с. 381
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)