1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.
2.узнач.наз.падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем.Колас.
•••
Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудныхгл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрадба́чаны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга было прадбачыць; нечаканы. Непрадбачаныя акалічнасці. □ План планам, а ў час працы — Шульга добра ведае гэта — абавязкова .. вынікне столькі нечаканасцей і розных непрадбачаных перашкод, што калі не праявіць кемлівасці, то можна моцна адстаць.Краўчанка.І імчыць зялёны легкавічок за вёску, у непрадбачаны рэйс...Ракітны./узнач.наз.непрадба́чанае, ‑ага, н.І раптам, калі работа падыходзіла ўжо да канца, здарылася непрадбачанае.Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нале́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які павінен быць; патрэбны, неабходны. Рабіць на належным узроўні. Прыняць належныя меры. Зрабіць належныя вывады. □ Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання.Шамякін.Можна верыць, што з цягам часу.. [Розаў] навядзе ў сваёй МТС належны парадак.Даніленка.//узнач.наз.нале́жнае, ‑ага, н. Тое, што павінна быць; патрэбнае, неабходнае. Успрыняць як належнае.
•••
Аддаць належнаегл. аддаць.
Узняць на належную вышынюгл. узняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
курно́сы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Кароткі і задзёрты (пра нос). Здаецца, і нос у яе быў раней курносы. Цяпер ён выцягнуўся.Сабаленка.
2. З кароткім і задзёртым носам. Курносае дзіця. □ Яшчэ маці не купіла Чаравічак — ходзіць босай, Яшчэ добра не аджыла Ад вяснушак твар курносы.Танк./узнач.наз.курно́сы, ‑ага, м.; курно́сая, ‑ай, ж.— А ты, Курносая, падрастай, а то яшчэ так і застанешся недаросткам.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыся́жны, ‑ая, ‑ае.
1.Уст. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму‑н.
2.Разм. Пастаянны, заўсёдны. І прэлат з Ліптова завітаў з паклонам. Гэты быў у [караля] прысяжным шпіёнам.Бажко.
3.узнач.наз.прыся́жны, ‑ага, м. У буржуазным судзе — выбарная асоба, якая ўдзельнічае ў разборы судовых спраў. Суддзя часта пазяхаў. Аб нечым параіўшыся з прысяжнымі, ён пачаў допыт Джыавані.Лынькоў.
•••
Прысяжны павераныгл. павераны.
Суд прысяжныхгл. суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма.Кулакоўскі.Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук.Колас.
2.узнач.наз.спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Ласк. За стары (у 1, 3 знач.); вельмі стары. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі.Колас.На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Гэта відаць праз нашы малыя, старэнькія вокны.Брыль.
2.узнач.наз.старэ́нькі, ‑ага, м.; старэ́нькая, ‑ай, ж. Стары чалавек. Забыўся старэнькі, як некалі ён Трымаўся за шнур свой упарта.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыбуха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікім трыбухом, жыватом. Як па стандарту — здаравенны і трыбухаты, ледзь той рэмень трымаецца спражкай на пупе, у фанабэрыста-суровым шлеме «пікельгаўб», гер шуцман, якога ўсё жывое ведала тут па прозвішчу і імені, узвышаўся на плошчы няўмольным і непрыступным увасабленнем правапарадку.Брыль.Конь у Пошты стары, маленькі, трыбухаты.Крапіва./узнач.наз.трыбуха́ты, ‑ага, м.— Но-о, трыбухаты, — махаў пугаю Гальяш.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́с, ‑у, м.
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць. — Ага, зразумела, — сказаў лысаваты. Сківіца ў яго адвісла, быццам стала адразу цяжкай. — Спадзяюся, як культурныя людзі, мы пагаворым без лішніх эксцэсаў.Асіпенка.[Мяснікоў:] — Перадай штабу, усім салдатам: вытрымка! Ніякіх эксцэсаў!Мележ.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці). — Гарнізон выконвае мае распараджэнне, а гэта дае магчымасць папярэдзіць узнікненне непажаданых эксцэсаў.Гурскі.
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
respondent
[rɪˈspɑ:ndənt]1.
adj.
які́ адка́звае або́ рэагу́е
2.
n.
1) адка́зьнік -а m., адка́зьніца f.; абвінава́чаны -агаm., абвінава́чаная f. (асабл. у спра́ве разво́ду)
2) рэспандэ́нт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)