Які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Нованароджанае дзіця.//узнач.наз.нованаро́джаны, ‑ага, м.; нованаро́джаная, ‑ай, ж. Пра чалавека, які толькі што, нядаўна нарадзіўся. Восем, шчаслівых бацькоў зарэгістравалі нованароджаных.Карпюк.//перан. Які зусім нядаўна ўзнік, з’явіўся. Слабае святло нованароджанага месяца мігцела ў насцярожаных дзікаватых вачах [коней].Караткевіч.І ўдзень і ўночы ўсе цэхі шумяць, гудзяць, грымяць, а з канвеераў сыходзяць нованароджаныя магутныя асілкі-машыны.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які парушае вернасць каму‑, чаму‑н.; здрадлівы. Сяброў няверных Там [на караблі] не можа быць І кволым там Няма чаго рабіць.Гілевіч.// Які парушае вернасць у каханні, у шлюбе. Хоць і зорачка — ды не вячэрняя, І каханачка — ды няверная.Багдановіч.
2. Недакладны ва ўспрыманні. Няверны слых.
3.узнач.наз.няве́рны, ‑ага, м.; няве́рная, ‑ай, ж.Уст. Той (тая), хто прыняў чужое веравызнанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падда́ны1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад паддаць (у 1, 2 і 5 знач.).
падда́ны2, ‑ага, м.
Асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой‑н. дзяржавы. Французскі падданы. □ Пачалася вайна, і Гушка як падданы Расіі павінен адпраўляць на фронт свайго сына.Пшыркоў.//Уст. Асоба, якая падпарадкуецца каму‑н., залежыць ад каго‑н. У маёнтку сваім, У зялёным бары Дзень у дзень пан Міхайла Падданых судзіў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсу́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які падлягае суду, павінен разглядацца ў судзе. Падсудная справа.
2.узнач.наз.падсу́дны, ‑ага, м.; падсу́дная, ‑ай, ж. Той (тая), хто абвінавачваецца ў чым‑н. і знаходзіцца пад судом. У позве было прыпісана папярэджанне, што ў выпадку няяўкі ў паказаны час падсудны будзе арыштаваны і дастаўлены ў суд пад канвоем.Колас.
•••
Сесці (папасці, трапіць) на лаву падсудныхгл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыся́жны, ‑ая, ‑ае.
1.Уст. Які прыняў прысягу, прысягнуў каму‑н.
2.Разм. Пастаянны, заўсёдны. І прэлат з Ліптова завітаў з паклонам. Гэты быў у [караля] прысяжным шпіёнам.Бажко.
3.узнач.наз.прыся́жны, ‑ага, м. У буржуазным судзе — выбарная асоба, якая ўдзельнічае ў разборы судовых спраў. Суддзя часта пазяхаў. Аб нечым параіўшыся з прысяжнымі, ён пачаў допыт Джыавані.Лынькоў.
•••
Прысяжны павераныгл. павераны.
Суд прысяжныхгл. суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма.Кулакоўскі.Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук.Колас.
2.узнач.наз.спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1.Ласк. За стары (у 1, 3 знач.); вельмі стары. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі.Колас.На шэрую прамёрзлую зямлю бязгучна і густа сыплецца першы снег. Гэта відаць праз нашы малыя, старэнькія вокны.Брыль.
2.узнач.наз.старэ́нькі, ‑ага, м.; старэ́нькая, ‑ай, ж. Стары чалавек. Забыўся старэнькі, як некалі ён Трымаўся за шнур свой упарта.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыбуха́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікім трыбухом, жыватом. Як па стандарту — здаравенны і трыбухаты, ледзь той рэмень трымаецца спражкай на пупе, у фанабэрыста-суровым шлеме «пікельгаўб», гер шуцман, якога ўсё жывое ведала тут па прозвішчу і імені, узвышаўся на плошчы няўмольным і непрыступным увасабленнем правапарадку.Брыль.Конь у Пошты стары, маленькі, трыбухаты.Крапіва./узнач.наз.трыбуха́ты, ‑ага, м.— Но-о, трыбухаты, — махаў пугаю Гальяш.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксцэ́с, ‑у, м.
1. Крайняе праяўленне чаго‑н.; празмернасць, нястрыманасць. — Ага, зразумела, — сказаў лысаваты. Сківіца ў яго адвісла, быццам стала адразу цяжкай. — Спадзяюся, як культурныя людзі, мы пагаворым без лішніх эксцэсаў.Асіпенка.[Мяснікоў:] — Перадай штабу, усім салдатам: вытрымка! Ніякіх эксцэсаў!Мележ.
2. Парушэнне нармальнага ходу чаго‑н., вострае сутыкненне (звычайна ў грамадскім жыцці). — Гарнізон выконвае мае распараджэнне, а гэта дае магчымасць папярэдзіць узнікненне непажаданых эксцэсаў.Гурскі.
[Ад лац. excessus — выхад; ухіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
respondent
[rɪˈspɑ:ndənt]1.
adj.
які́ адка́звае або́ рэагу́е
2.
n.
1) адка́зьнік -а m., адка́зьніца f.; абвінава́чаны -агаm., абвінава́чаная f. (асабл. у спра́ве разво́ду)
2) рэспандэ́нт -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)