містыцы́зм, -у, м.
Філасофскае вучэнне, форма рэлігійна-ідэалістычнага светапогляду, заснаванага на эмоцыях, інтуіцыі і ірацыяналізме, а таксама наогул схільнасць да містыкі (у 1 знач.).
|| прым. місты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
містэ́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.
Сярэдневяковая драма на біблейскія тэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мі́тальшпіль, -ю, мн. -і, -яў, м. (спец.).
Сярэдняя стадыя шахматнай партыі паміж дэбютам і эндшпілем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітка́ль, -ю́, м.
Гатунак суравой баваўнянай тканіны палатнянага перапляцення, неапрацаваны паркаль.
|| прым. міткалёвы, -ая, -ае і мітка́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мі́тра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Галаўны ўбор прадстаўнікоў вышэйшага духавенства і некаторых заслужаных святароў, які надзяваецца ў час набажэнства.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітрапалі́т, -а, М -лі́це, мн. -ы, -аў, м.
Вышэйшае званне праваслаўных епіскапаў, а таксама епіскап, якому нададзена гэтае званне.
|| прым. мітрапалі́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітрапо́лія, -і, мн. -і, -лій, ж.
Царкоўна-адміністрацыйная акруга, якой кіруе мітрапаліт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітрэ́нга, -і, ДМ -рэ́нзе, ж. (разм.).
Трывога, неспакой, непрыемнае здарэнне.
Тут пачалася нейкая м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітульга́, -і́, ДМ -льзе́, Т -о́й (-о́ю), ж. (разм.).
Мітусня, мільгаценне чаго-н.
Снегавая м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мітусі́цца, -тушу́ся, -ту́сішся, -ту́сіцца; -ту́сімся, -ту́сіцеся, -ту́сяцца; незак.
1. Хутка і без перапынку перамяшчацца ў розных напрамках.
Мітусяцца людзі на вакзале.
Думкі мітусяцца (перан.).
2. Увіхацца, хутка рабіць што-н.
М. каля печы.
3. Мільгацець перад вачамі.
Літары мітусяцца.