барытана́льны, ‑ая, ‑ае.

Па тэмбру і дыяпазону блізкі да барытону (у 1 знач.). Барытанальны бас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беззяме́льнік, ‑а, м.

Разм. Беззямельны селянін. Два гады бадзяўся Тодар па маёнтках, бяздомнік, беззямельнік. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бетона...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «бетон», «бетонны», напрыклад: бетонаўкладчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібкале́ктар, ‑а, м.

Установа, якая атрымлівае і размяркоўвае паступіўшыя кнігі па падведамных арганізацыях; бібліятэчны калектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вышэй...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «раней», напрыклад: вышэйапісаны, вышэйсказаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Размяшчаць набор у раме па старонках. Вярстаць кнігу, газету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

габо́й, ‑я, м.

Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

[Іт. oboe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гада́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гадання; такі, па якім гадаюць. Гадальная кніга. Гадальныя карты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ген...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову генеральны, напрыклад: генплан, генсавет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глёўкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вязкі, ліпкі. Колы мякка пакацілі па мокрым, глёўкім тарфяністым полі. Сачанка.