сутэнёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (пагард.).

Чалавек, які займаецца арганізацыяй прастытуцыі і атрымлівае ад гэтага даход.

|| прым. сутэнёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схі́ма, -ы, ж.

Вышэйшая манаская ступень у праваслаўнай царкве, якая патрабуе ад пасвячонага ў яе строгага аскетызму.

Прыняць схіму.

Вялікая с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцепану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптам здрыгануцца, скалануцца.

С. ад холаду.

|| незак. сце́пацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Рабіцца вялым, сонным ад зморанасці.

|| зак. асалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ўзацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак. (разм.).

Стаць тонкім ад слізгання, трэння; сцерціся.

Канькі скоўзаліся.

|| незак. ско́ўзвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́гат, -у, М -гаце, м.

Гучны, нястрымны смех.

Вясёлы р.

Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́швырак, -рку, м. (разм.).

1. Кідок з сілай.

Ад яго пошвырку разбягаюцца куры ва ўсе бакі.

2. Імклівы рух.

П. наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нафтаачышча́льны, -ая, -ае.

1. Які ачышчае ад нафты.

Нафтаачышчальнае судна (якое ачышчае мора, акваторыю порта).

2. Які ачышчае нафту.

Н. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паса́т, -у, Ма́це, м.

Сухі трапічны вецер, які пастаянна дзьме ад субтрапічных шырот у бок экватара.

|| прым. паса́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасярэ́дзіне, прысл. і прыназ. з Р.

У сярэдзіне, на аднолькавай адлегласці ад двух пунктаў, прадметаў.

Стаяць п.

П. пакоя стаяў стол.