Ме́трыка ’выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння’ (ТСБМ), смарг., пруж. мэтрыка, драг. мэтрыкэ ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. метрика, метрыка ’канцылярская кніга’ (пач. XVI ст.), «Літоўская метрыка», — запазычаны са ст.-польск. metryka, якое з с.-лац. matricula ’каталог, вопіс’ < лац. mātrīx ’тс’. Булыка (Лекс. запазыч., 57) памылкова выводзіць з лац. metrica ’?’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́клуша ’матыль’ (Інстр. II), мяклушак ’тс’ (рагач., КЭС), мяклыш ’тс’ (Касп.). Рус. пск., цвяр. мяклыш, смал. мяклуша, пск. мяклу́ш, смал. мяклышка ’тс’. Паўн.-усх.-бел.-рус. ізалекса. Да Змяклы, рус. пск. мяклый ’размоклы, намоклы’, ’вялы, друзлы’ < жяк/с/ (гл.). Аб суфіксе ‑уш‑а, ‑ыш(к)а гл. Слаўскі, SP, 1, 78 і 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кульга́ць ’ісці, нясмела прыступаючы на адну нагу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Бяльк., Мядзв., Гарэц., Грыг., ТС, Касп.). Укр. кульгати, рус. кульгать ’тс’, польск. kulhać, чэш. kulhati, славац. kuľhať ’тс’. Слаўскі (3, 349) мяркуе аб экспрэсіўнай дзеяслоўнай суфіксацыі на ‑ьg (як у дзёргаць). Тады да kuljati (гл. куляць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абру́с ’кусок спецыяльна вытканай тканіны, якой засцілаюць стол’, абрусны ’ручнік на іконах’, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ’абрус’, балг. обрус ’уціральнік’, славен. obrus ’абрус’; o‑brusъ: brъsnǫti: ц.-слав. бръснѧти, славен. (o)brisati, серб.-харв. бри̏сати, ’уціраць’ (Фасмер, 3, 108). Меркаванне аб польскім паходжанні бел. абрус (Мядзв.) беспадстаўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аванту́ра (БРС, Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), авантурнік (Бяльк., Касп., КЭС), авантурыць (Бяльк.). Словаўтваральныя тыпы і фанетыка сведчаць аб запазычанні з польскай (XVII–XVIII стст.), у польскай мове з франц. avanture, якое ў сваю чаргу з с.-лац. adventura (< advenire ’адбывацца’), а, магчыма, польскае слова непасрэдна з лацінскай мовы. Шанскі, 1, А, 26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплаві́чнік ’сушаніца балотная (багнавая) Gnophalium ulginosum’ (Крывіч, 4, 1923). Утворана ад кораня лексемы плаў ’багна’ (Талстой, Геогр., 171 і наст.) пры дапамозе прэфікса о‑, які ўказваў на тое, што расліна гэта расце каля багны; суфікс сведчыць аб магчымасці прамежкавай формы тыпу *плавіца. Параўн. таксама поплавіца трава, якая расце ў вадзе’ (Талстой, Геогр., 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дуча́й ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. дуча́й ’тс’. Запазычанне з польск. duczaj ’тс’ (а гэта з італ. doccia ’водаправодная труба, жолаб’). Падрабязны агляд форм і семантыкі гл. у Фасмера, 1, 556; вельмі дэталёва Слаўскі, 1, 176. Іначай аб паходжанні польск. слова Брукнер, 102 (лічыць слав. словам; непераканаўча). Параўн. ду́чка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Казе́чыцца, козе́чыцца ’іграць (аб пчолах)’ (Грыг.). Магчыма, да каза1; у такім выпадку словаўтваральны праз ступень казека (гл.) ’казляня’; матывацыя зразумелая, параўн. рус. дыял. козлиться ’дурэць, гуляць, скакаць’, такім чынам характарызуюцца паводзіны пчол. Недастатковая інфармацыя крыніцы, на жаль, не дазваляе меркаваць, што канкрэтна мелася на ўвазе: танец пчол, шлюбны палёт маткі ці іншае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парта́чыць ’рабіць што-небудзь дрэнна, недакладна, без ведання справы’ (ТСБМ, Мат. Гом., Мядзв.), парта́ч ’чалавек, які нядбайна або няўмела выконвае сваю справу’ (ТСБМ, Др.-Падб., Мядзв.), порта́ч ’партач; бядняк, галадранец’ (ТС). Запазычанне з польск. (як аб гэтым сведчыць наяўнасць ‑ар‑) partaczyć, partacz ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое да pъrtiti (рус. портить) (Брукнер, 397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасме́х ’пасмешышча’ (Др.-Падб., Гарэц., Нас.), ’абсмяянне’ (Бяльк.). Укр. по́сміх, посмі́х, рус. посме́х, польск. pośmiech, в.-луж., чэш. posměch, славац. posmech, славен. posméh. Познепрасл. po‑směxъ, утворанае ад po‑smьjati sę (Махэк₂, 560). Аб перамозе прэфікса po‑ ў аддзеяслоўных дэрыватых у славянскіх мовах у перыяд пасля распаду прасл. мовы гл. Борысь, Prefiks., 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)