ВІ́ЦЕБСКІЯ ПАЎСТА́НЦКІЯ АТРА́ДЫ,

узброеныя фарміраванні ў паветах Віцебскай губ. ў час паўстання 1863—64. Сярод гал. прапагандыстаў і дзеячаў падрыхтоўкі паўстання ў Віцебску былі бел. пісьменнік А.І.Вярыга-Дарэўскі, М.​Карафа-Корбут і інш. 25.4.1863 у Дынабургскім пав. выступіла група Л.​Плятэра, якая захапіла пад Крэслаўкай транспарт са зброяй, але паўстанцы былі рассеяны; Плятэр па загадзе М.​Мураўёва расстраляны ў Дынабургу. У Аршанскім пав. дзейнічаў атрад І.​М.​Будзіловіча. На Дзісеншчыне быў сфарміраваны паўстанцкі атрад Г.М.Дмахоўскага, які рушыў на Кублічы і Докшыцы, але 26.5.1863 быў разбіты, яго камандзір загінуў. У Лепельскім пав. О.Грабніцкім створаны паўстанцкі атрад, які таксама быў рассеяны. У раёне Бешанковічы—Бачэйкава дзейнічала паўстанцкая група, якая была разбіта, яе кіраўнік Дык сасланы на катаргу. На мяжы Себежскага і Дрысенскага пав. дзейнічаў атрад Б.М.Кульчыцкага, які 6.5.1863 быў разбіты; Кульчыцкі, каб пазбегнуць палону, застрэліўся. Паўстанцы Себежскага, Полацкага, Віцебскага, Веліжскага і Лепельскага пав. меркавалі злучыцца і рушыць на Полацк і Віцебск, а таксама захапіць Дынабург з багатымі арсеналамі зброі. Але гэтыя планы не ажыццявіліся. Паўстанцкія атрады і групы Віцебшчыны гінулі або рассейваліся, не паспеўшы разгарнуць дзейнасць. Сяляне не падтрымалі паўстаўшых. Атрады фарміраваліся пераважна са шляхты, разначынцаў, дробных чыноўнікаў, навучэнцаў. Пасля задушэння паўстання многія ўдзельнікі віцебскіх паўстанцкіх атрадаў былі пакараны ці перайшлі на нелегальнае становішча.

Г.​В.​Кісялёў.

т. 4, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́БРЫНСКІЯ,

княжацкі род герба «Пагоня» ў ВКЛ. Вялі радаслоўную ад вял. князя Альгерда, які ў дакументах 1366 пазначаны як уладар г. Кобрын. Верагодна, Кобрын перайшоў да яго сына Фёдара Ратненскага, які меў сыноў Гурку, Сангушку (родапачынальнік князёў Сангушкаў) і Рамана — родапачынальніка князёў К.

Раман Фёдаравіч (? — пасля 1417) упамінаецца ў дакументах з 1387. У 1404 вял. князь Вітаўт выдаў яму грамату на валоданне Кобрынам і навакольнымі маёнткамі (Грушава, Несухаіжы і інш.; гл. Кобрынскае княства); у 1411—17 пры двары польск. караля Ягайлы. Сямён Раманавіч (7 — каля 1460), сын Рамана Фёдаравіча. У 1431 дапамагаў вял. князю Свідрыгайлу бараніць Луцк ад войск Ягайлы. Іван Сямёнавіч (? — каля 1490), сын Сямёна Раманавіча. Зрабіў шмат наданняў цэрквам Кобрыншчыны, у 1473 — царкве Божага Нараджэння ў Пружанах. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду К. Пасля яго смерці Кобрынскае княства пакінута яго ўдаве Фядоры Іванаўне з роду Рагацінскіх. Марыя Сямёнаўна (? — каля 1510), дачка Сямёна Раманавіча, жонка маскоўскага князя Івана Васілевіча Краснага. Ганна Сямёнаўна (? — люты або сак. 1519), дачка Сямёна Раманавіча. У 1481 выдадзена замуж за князя Фёдара Уладзіміравіча Бельскага, які ўцёк у Маск. дзяржаву з-за выкрыцця яго ўдзелу ў змове супраць Казіміра IV. Да 1512 трымала Кобрынскае княства, якое пасля яе смерці перайшло да мужа.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 8, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

juror

[ˈdʒʊrər]

n.

1) прыся́жны -ага, прыся́глы -ага m., прысяжна́я, прыся́глая f.

2) ся́бра журы́

3) чалаве́к, які́ прысягну́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

guiltless

[ˈgɪltləs]

adj.

1) без віны́, невінава́ты; няві́нны, бязгрэ́шны, бяскры́ўдны

2) які́ ня ве́дае чаго́-н. або́ ня ўме́е

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

helpless

[ˈhelpləs]

adj.

1) бязра́дны, беспара́дны; бездапамо́жны; кво́лы

2) без дапамо́гі ці ахо́вы

3) які́ жыве́ ў няста́чы е́днасьці)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

indoor

[,ɪnˈdɔr]

adj.

1) які́ знахо́дзіцца або́ адбыва́ецца ў буды́нку, у памяшка́ньні

indoor tennis — тэ́ніс у за́лі

2) ха́тні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

counter-

[ˈkaʊntər]

pref.

1) супро́ць; у супрацьле́гласьці да чаго́; контар-

counteract — супрацьдзе́яць

2) які́ дапаўня́е

counterpart — дапаўня́льнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

outstretched

[,aʊtˈstretʃt]

adj.

1) праця́гнуты

2) расьця́гнены, які́ расьцягну́ўся

to welcome with an outstretched hand — віта́ць з праця́гнутай руко́й

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

painter

[ˈpeɪntər]

n.

1) жывапі́сец -ца m.; маста́к -а́ m., маста́чка f.

2) маля́р -а́ m. (які́ фарбу́е дамы́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

palpable

[ˈpælpəbəl]

adj.

1) відаво́чны, выра́зны, я́ўны

a palpable error — відаво́чная памы́лка

2) адчува́льны, зна́чны; які́ ўспрыма́ецца до́тыкам, во́бмацкам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)