Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аба́два, абодва, абедзве, укр. ободва, обідві, польск. obydwaj, obadwa, obydwie, obiedwie, чэш. obadva, славац. obidvaja, н.-луж. hoběj dwa, hoběj dwe, славен. obadva, obedve, серб.-харв. о̏бадва, о̏бедве сведчаць аб праславянскіх складаных формах *obadva, *obě‑dve, генетычна тоесных літ. abu‑du, abi‑dvi, лат. abi‑divi. Магчыма, балта-славянскае новаўтварэнне. Параўн. Траўтман, 1; Супрун, Числит., 37. Праслав. oba‑obě‑ у сваю чаргу да прыназоўніка о, ob. Гл. абоі, аб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрыгва́ (БРС, Касп., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж драгба́ ’тс’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), гэта прасл. дыялектызм: прасл. *dręg(ъ)va, роднаснае літ. drė́gnas, лат. drę̂gns ’сыры’. Лексема гэта, прынамсі, усх.-слав. (рус. дря́гва, укр. дрягови́на ’балота’). Фасмер (1, 545) лічыць яго звязаным з рус. дряга́ ’сутарга’, дряга́ть ’калаціцца’, дрягва́ ’від студзеню’ (зыходнае *dręg‑). Параўн. драгба́. Адносна назвы дрыгва́ ’застылы адвар’ гл. Сцяц. Нар., 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуць ’дуць, дзьмуць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дуть, чэш. douti, славен. dúti, балг. ду́я се і г. д. Прасл. *duti ’дуць і да т. п.’ Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 166. І.‑е. *dheu̯‑: *dhou̯‑ (параўн. ст.-інд. dhūyáte ’трасецца’, літ. dujà ’туман, пар’ і г. д.). Лічыцца, што ў слав. мовах змешваліся формы *duti і *dǫti. Гл. Фасмер, 1, 555–556; Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Е́жа ’тое, што ядуць і п’юць, прадукты харчавання’ (ТСБМ). Рус. ежа ’тс’, укр. їжа ’тс’, серб.-харв. је̏ђа, славен. jeja ’тс’, польск. jedzą, славац. jedza, н.-луж. jěza ’тс’, прасл. ědja. Знайсці дакладную адпаведнасць за межамі слав. моўнай глебы цяжка. Толькі для прасл. ěda, ědь мы знаходзім балтыйскія і іншыя індаеўрапейскія паралелі (параўн. адпаведна літ. ė́da, ė̃dis). Таму насуперак Трубачову (Эт. сл., 6, 40–41) ědja з’яўляецца славянскай інавацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паз ’выемка ў якой-н. дэталі, куды ўстаўляецца выступ другой дэталі; вузкая доўгая шчыліна паміж няшчыльна прыгнанымі бярвёнамі, брусамі, плітамі і пад.’ Рус. паз, укр. паз, ст.-рус. пазъ, польск. paz, чэш. paz (з рус. — Махэк, 439), славен. pȃz. Праслав. pazъ. Роднаснае грэч. πήγνῡμι ’убіваю’, лац. pango ’упэўніваю’ і ням. fugen, fōgjan ’злучыць, прыспасобіць’ ст.-в.-ням. fuoga ’паз’ (гл. Фасмер, 3, 185; там жа і інш. літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасува́ць ’пасоўваць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Да соваць (гл.), якое да прасл. sovati (< *sou-a-ti), значэнне якога пазней змянілася ў ’паволі пасоўвацца, рухацца’. Роднаснымі да яго было прасл. sunęti ’бегчы, хутка ісці’ (Махэк₂, 592–593). Суфікс ‑ува‑ ў бел. слове можна растлумачыць уплывам польск. posuwać, posuwny і інш. Сюды ж экспрэсіўнае пасувайла ’такі, якога трэба падштурхоўваць да працы’ (Нас.), суфікс якога з балт. моў (параўн. літ. адпаведнік ‑аііа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасыкну́цца 1 ’паімкнуцца што-н. зрабіць’ (бераст., Сцяшк. Сл.), пасыка́цца ’выклікацца на якую-н. справу’, ’кідацца’ (Нас.), пасыка́нне ’парыў’, насыка́ць ’выстаўляцца наперад’ (Нас. Доп.), ’соваць нос’, пасы́кнуцца ’вытыркнуцца’ (Грыг.). Балтызм. Параўн. літ. síekti ’імкнуцца’, pasíekti ’дасягнуць (дасягнуць) мэты’. Сюды ж укр. сікатися ’кідацца’, ’прыдзірацца’, ’спрабаваць зрабіць што-небудзь’.
Пасыкну́цца 2 ’пахіснуцца’ (ТС). Да *сікну́ць, напрыклад, у выразе драг. спіна сыкнула ’прастрэл у спіне’ (Лучыц-Федарэц). Відаць, з seknęticnpacn. sekti ’сячы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пачу́гаць, кам. почу́гаты ’памазаць’ (Жыв. нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і чу́гаць, генетычна роднаснага да ўкр. човгати(ся) ’шоргаць’, ’плесціся, цягнуцца’, польск. czołgać się ’паўзці’, каш. ćałgac sąy славен. солкае ’тс’, прасл. čblgati (sę) ’паўзці, рухацца, як плазуны’, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ. klägoti ’ісці цяжка апранутым’, англасакс. hylc ’паварот’, с.-ірл. celg ’хітрасць’, ’здрада’ < і.-е. *kelg‑ ’віцца’, ’паварот’ (SP, 2, 219; Трубачоў, Эт. сл., 4, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́шмаркам ’з размаху’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, да шмо́ргаць ’церабіць’, ’абрываць з галінак лісце і кветкі, захапіўшы ўсёй жменяй’, шмаргану́ць ’парнуць рогам’, ’хутка правесці бруском па касе’. Імаверна, аднак, што гэта балтызм, параўн. літ. pasmárkauti ’шалець, лютаваць’, pasmar̃kinti ’стаць больш жорсткім, хуткім, моцным’. Сумніўная сувязь з рус. дыял. шма́рить ’біць, секчы’, укр. шма́рити, шмаряти ’кідаць’; можна лічыць запазычаннем з польск. smarować ’шмараваць’, ’маляваць, пісаць’, ’брудзіць’, ’хутка ехаць’ (Фасмер, 4, 458).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)