odnosić

odno|sić

незак.

1. адносіць;

2. co do czego суадносіць, супастаўляць што з чым;

3. атрымліваць, дабівацца;

~szę wrażenie, że ... — у мяне ёсць уражанне, што ...;

гл. odnieść

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

napadać

I

1. незак. na kogo/co нападаць на каго/што; атакаваць каго/што;

2. находзіць; ахопліваць

II napada|ć

зак. нападаць;

~ło dużo śniegu — нападала шмат снегу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dyktando

н.

1. дыктант, дыктоўка;

pisać co pod czyje dyktando — пісаць што пад чыю дыктоўку;

2. прадыктаваны тэкст;

robić co pod czyje dyktando — рабіць што пад чыю дыктоўку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спіса́ць, спішу́, спі́шаш, спі́ша; спішы́; спі́саны; зак.

1. што. Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.

С. з дошкі сказы.

С. вершы са зборніка паэзіі.

2. што. Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.

С. копію з карціны.

3. што і з дадан. Запісаць у спіс каго-, што-н.

С., колькі чаго патрэбна для паходу.

4. што. Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.

С. старое абсталяванне.

5. што. Запоўніць пісьмовымі знакамі да канца; зрасходаваць (сшытак, аркуш паперы і пад.).

С. усе старонкі ў сшытку.

6. што. Зрасходаваць на пісанне (разм.).

С. чарніла.

7. перан., каго-што. Спаласаваць, збіць (разм.).

С. ногі дубцом.

8. каго-што. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спец.).

С. на бераг.

|| незак. спі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спі́сванне, -я, н. (да 1—6 і 8 знач.) і спіса́нне, -я, н. (да 4 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БІ... [лац. bi... дву(х)... ад bis двойчы],

прыстаўка, што абазначае: які складаецца з 2 частак, мае 2 прыкметы, напр. біметал, біплан.

т. 3, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

...БІЁЗ (грэч. biōsis ад bios жыццё), састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які звязаны з жыццём, з жыццёвымі працэсамі, напр., анабіёз, анаэрабіёз.

т. 3, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

...ГОНІЯ (ад грэч. gonē, goneia зараджэнне, нараджэнне), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да нараджэння, паходжання, напр., гетэрагонія, касмагонія.

т. 5, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭРМАТА... [ад грэч. derma (dermatos) скура], першая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які адносіцца да скуры, скурных захворванняў, напр., дэрматалогія, дэрматаміязіт.

т. 6, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́ЙША,

у Японіі прафесійная спявачка, танцоўшчыца, абучаная весці свецкую гутарку, што забаўляе наведвальнікаў чайных домікаў ці гасцей на прыёмах, банкетах і інш.

т. 5, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

...ГЕН (ад грэч. ...genēs які нараджаецца, народжаны), другая састаўная частка складаных слоў, што абазначае: які паходзіць ад чаго-н., напр., араген, аўлакаген.

т. 5, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)