мінда́ль, -я і -ю, м.

1. -я, мн. -і, -яў. Паўднёвае дрэва сямейства ружавых з пладамі ў выглядзе арэхаў авальнай формы.

2. -ю, зб. Плады гэтага дрэва.

|| прым. мінда́льны, -ая, -ае.

М. арэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінда́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., з кім (разм.).

1. Быць празмерна ласкавым, сентыментальным.

2. Праяўляць непатрэбную мяккасць, паблажлівасць да каго-н.

Нельга м. з гультаямі.

|| наз. мінда́льнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінера́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

Прыроднае неарганічнае крышталічнае рэчыва, якое з’яўляецца састаўной часткай зямной кары.

|| прым. мінера́льны, -ая, -ае.

Мінеральныя воды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінерало́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне мінералогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінерало́гія, -і, ж.

Навука аб мінералах.

|| прым. мінералагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Сталовая мінеральная вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мінё́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па міннай справе, па мініраванні і размініраванні.

|| прым. мінёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мі́ні.

1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто і пад. мінімальнай даўжыні.

Мода на м. прайшла.

Насіць м.

2. прым., нязм. Максімальна кароткі (пра спадніцу, сукенку, паліто) ці вельмі маленькі.

М.-паліто.

М.-аўтамабіль.

М.-радыёпрыёмнік.

Міні-футбол — камандная гульня, падобная на футбол, але з меншай колькасцю ўдзельнікаў на невялікіх закрытых пляцоўках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мініма́льны, -ая, -ае.

Самы малы, найменшы ў шэрагу іншых; проціл. максімальны.

Мінімальнае асвятленне.

|| наз. мініма́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мі́німум, -у, м.

1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл. максімум.

Скараціць выдаткі да мінімуму.

2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.

Кандыдацкі м.

М. па агратэхніцы.

3. у знач. прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).

Каштуе м. пяцьсот рублёў.

4. у знач. прым., нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны.

Праграма-м.

Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)