суспензо́рый, ‑я, м.

Спец. Павязка ў выглядзе мяшочка для падтрымкі машонкі.

[Ад лац. suspensus — падвешаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфігмагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Крывая, якая з’яўляецца графічным адбіткам біцця пульсу.

[Ад грэч. sphygmós — пульсацыя крыві, пульс і grámma — запіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфігмагра́фія, ‑і, ж.

Спец. Графічны запіс біцця пульсу з дапамогай сфігмографа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сча́ліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Змацавацца, злучыцца пры счальванні; звязацца. Плыты счаліліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́левы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да талей. Талевая сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тахеаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да тахеаметрыі. Тахеаметрычная здымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Спец. Галоўны, асноўны тон ладу.

[Іт. tonica.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́верзны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да траверзу і траверзы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транскрыбі́равацца, ‑руецца; незак.

Спец.

1. Падвяргацца транскрыпцыі.

2. Зал. да транскрыбіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

транслітара́цыя, ‑і, ж.

Спец. Перадача літар адной пісьменнасці літарамі другой пісьменнасці.