лесапі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны, служыць для распілоўкі лесу (у 2 знач.). Лесапільная машына. Лесапільны станок. // Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў. Лесапільны завод. Лесапільная прамысловасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлемехані́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які служыць для кіравання вытворчымі працэсамі на адлегласці. Тэлемеханічныя метады. Тэлемеханічная сістэма. Тэлемеханічная апаратура.
2. Які ажыццяўляецца пры дапамозе тэлемеханікі (у 1 знач.). Тэлемеханічны кантроль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарбава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фарбавання. Фарбавальны цэх. // Прызначаны для фарбавання. Фарбавальная машына.
2. Які мае ў сваім складзе фарбу, служыць для афарбоўвання. Фарбавальнае рэчыва. Фарбавальныя расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
археты́п, ‑а, м.
1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій. // Першы адбітак друкаванага выдання.
2. Спец. Старажытнейшая, першапачатковая форма слова.
[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вегетаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў. Вегетатыўныя органы.
•••
Вегетатыўнае размнажэнне гл. размнажэнне.
Вегетатыўная нервовая сістэма гл. сістэма.
[Лац. vegetativus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаецца, служыць для прыстрэлкі. Праз колькі хвілін загучалі другія ўдары, быццам першы быў прыстрэлачны, а цяпер пачынаўся беглы агонь. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снегаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для аховы дарог ад снежных заносаў. Вагон дружны, дровы хлопцы дастаюць. У справу ідуць снегаахоўныя шчыты, уцалелыя парканы. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераго́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да перагонкі (у 2 знач.). Перагонныя заводы. // Які прызначаны, служыць для перагонкі. Перагонны апарат.
2. Які мае адносіны да перагону 1 (у 1 знач.), перагонкі (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разьбо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разьбы (у 3 знач.), які мае разьбу, нарэзку. Разьбовае кальцо.
2. Які служыць для нарэзкі разьбы. Разьбовы разец. // Прызначаны для вымярэння, праверкі разьбы. Разьбовы калібр. Разьбовы мікрометр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скупкі. Скупачная аперацыі. // Які прызначаны, які служыць для скупкі. І [Анатоль] узяў залатыя рэчы. Праўда, ён не павёз іх за мяжу. Занёс у Львове ў скупачны магазін, прадаў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)