ГРЫ́БАЎ Сяргей Яфімавіч (17.7.1895, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 29.7.1938, савецкі ваен. дзеяч, камкор (1935). З 1914 у арміі. З 1918 у Чырв. Арміі, камандзір палка, брыгады на Зах. фронце. Удзельнічаў у баях супраць войск С.Н.Булак-Балаховіча, у вызваленні Беларусі ад польск. войск. Узнаг. 3 ордэнамі Чырв. Сцяга. З 1922 пам. камандзіра 2-й Бел. дывізіі, з 1924 пам.нач.Гал. ўпраўлення РСЧА. З 1928 камандзір 5-га стралк. корпуса, які размяшчаўся ў БССР. З 1935 нам. камандуючага, з 1937 камандуючы войскамі Паўн.-Каўказскай ваен. акругі. Чл.Ваен.савета пры НКА СССР. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1930—32, чл.ЦК КП(6)Б у 1932—36. Чл.ЦВКБССР у 1929—35 і ЦВКСССР. 28.1.1938 арыштаваны, 27.6.1938 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕВА́НГЕЛЬСКІЯ ХРЫСЦІЯ́НЕ-БАПТЫ́СТЫ, Саюз ЕХБ,
царква, якая ўзнікла на тэр.СССР у 1944 у выніку зліцця пратэстанцкіх плыней — баптыстаў і евангельскіх хрысціян. Кіруючым органам царквы ЕХБ да 1991 быў Усесаюзны савет ЕХБ (УСЕХБ). У 1945—47 да Саюза ЕХБ далучылася частка пяцідзесятнікаў, у 1963 — «брацкія менаніты». Царк. арганізацыя, парадак набажэнства, абраднасць і царк. дысцыпліна ЕХБ грунтуюцца на прынцыпах баптыстаў, веравучэнне — на палажэнні евангельскіх хрысціян. Пяцідзесятнікі адмовіліся ад гласалалій (гаварэння на «іншамовах»). У 1960-я г. з Саюза выйшла найб. кансерватыўная частка вернікаў і стварыла Савет цэркваў ЕХБ. Некат. з іх па-ранейшаму адмоўна ставяцца да рэгістрацыі. У 1947 з Саюза выйшла частка пяцідзесятнікаў, у 1980-я г. выхад пяцідзесятніцкіх суполак набыў масавы характар. Існуе Саюз ЕХБ Беларусі, які ўваходзіць у Сусв. саюз баптыстаў. На 1.1.1998 у Рэспубліцы Беларусь 209 зарэгістраваных суполак ЕХБ і 33 незарэгістраваныя суполкі Савета цэркваў ЕХБ.
французскі фізік і радыяхімік, грамадскі дзеяч. Замежны чл.-кар.АНСССР (1947). Дачка П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Скончыла Парыжскі ун-т (1920). З 1918 у Ін-це радыю (з 1934 дырэктар), адначасова ў Камісарыяце па атамнай энергіі. Навук. працы па радыеактыўнасці, ядз. фізіцы і радыяхіміі. Разам з мужам Ф.Жаліо-Кюры адкрыла штучную радыеактыўнасць, у т. л. пазітронную радыеактыўнасць (1934), анігіляцыю і нараджэнне электронна-пазітронных пар (1933), правяла даследаванні, якія папярэднічалі адкрыццю нейтрона (1931). Чл.Сусв.Савета Міру, выступала супраць выкарыстання ядз. энергіі ў ваен. мэтах. Нобелеўская прэмія па хіміі 1935 (разам з Ф.Жаліо-Кюры).
Тв.:
Рус.пер. — Жолио-Кюри Ф. Избр. труды. Фредерик и Ирен Жолио-Кюри. Совместные труды. М., 1957.
Літ.:
Кедров Ф. Ирен и Фредерик Жолио-Кюри. 2 изд. М., 1975;
Кудрявцев П.С. Курс истории физики. 2 изд. М., 1982. С. 413-416.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИЗВЕ́СТИЯ МИ́НСКОГО СОВЕ́ТА РАБО́ЧИХ И СОЛДА́ТСКИХ ДЕПУТА́ТОВ»,
газета. Выдавалася з 5(18).3 да 18(31).10.1917 у Мінску на рус. мове 3 разы на тыдзень. Орган Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. № 1—2 называўся «Известия Совета рабочих депутатов» (рэдактар М.В.Фрунзе), № 3—40 «Известия Совета рабочих и солдатских депутатов». У сак.—крас. прытрымлівалася агульнадэмакр. пазіцый. Друкавала адозвы, заклікі аб утварэнні Саветаў, салдацкіх к-таў, прафес. саюзаў, дэмакр. арг-цый, спрыяла ўтварэнню і дзейнасці Мінскай аб’яднанай арг-цыі РСДРП. З узмацненнем у Мінскім Савеце ўплыву бальшавікоў (май—чэрвень) змест газет набыў парт. адценне. Тэарэт. перадавыя артыкулы грунтаваліся на грамадска-паліт. асэнсаванні падзей у Петраградзе, Маскве і інш. рэгіёнах Расіі. Сялянскі і бел.нац. рух амаль не асвятляўся. Вяла антываенную прапаганду, агітацыю ў час перадвыбарчых сходаў. Выйшла 76 нумароў. Перайменавана ў газ.«Рабочий и солдат».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ТКІНА (Марыя Лявонаўна) (н. 3.5.1932, г. Смаленск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1960), засл. трэнер БССР (1971), засл. дз. фіз. культуры БССР (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1957). Чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 200 м і ў эстафеце 4 × 100 м (1954, Берн), у бегу на 400 м (1958, Стакгольм; 1962, Бялград). Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы ў бегу на 200 м (1958, Стакгольм). Пераможца Кубка Еўропы ў бегу на 400 м (1965, г. Касель, ФРГ), матчаў СССР—ЗША (1957), СССР—ФРГ (1958), СССР—Англія (1962, 1964). Чэмпіёнка СССР у бегу на 100 м (1960—63), 200 м (1954, 1956—58, 1960—62), 400 м (1958—60, 1963—65), у эстафеце 4 × 100 м (1964). 11-разовая рэкардсменка свету, рэкардсменка СССР у бегу на 400 м. З 1967 трэнер Бел.савета «Дынама». З 1991 Прэзідэнт Бел. саюза спартсменаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБІНЕ́Т МІНІ́СТРАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган, урад дзяржавы ў 1994—96. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 быў створаны пры Прэзідэнце для рэалізацыі паўнамоцтваў выканаўчай улады. Кампетэнцыя і парадак дзейнасці Кабінета Міністраў вызначаліся Канстытуцыяй, законам аб Кабінеце Міністраў ад 30.1.1995 і інш.заканад. актамі. Быў правамоцны самастойна вырашаць усе пытанні дзярж. кіравання, што знаходзіліся ў яго веданні. Яго рашэнні з’яўляліся абавязковымі для выканання ўсімі мін-вамі і інш.цэнтр. органамі дзяржавы, мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, арг-цыямі, установамі і грамадзянамі на тэр. Беларусі. У склад Кабінета Міністраў, які зацвярджаў Прэзідэнт, уваходзілі прэм’ер-міністр, яго намеснікі, міністры, старшыня Камітэта дзярж. бяспекі, кіраўнікі інш.цэнтр. органаў кіравання. У выніку прыняцця на рэферэндуме 24.11.1996 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі) Кабінет Міністраў скасаваны, функцыі цэнтр. органа дзярж. кіравання перайшлі да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́МАЎ (Іслам Абдуганіевіч) (н. 30.1.1938, г. Самарканд, Узбекістан),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Узбекістана. Канд.эканам.н. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхн.ін-т, Ташкенцкі ін-тнар. гаспадаркі. У 1960—66 працаваў у Ташкенце, у т. л. на з-дзе «Ташсельмаш». У 1966—83 у Дзяржплане Узб. ССР: гал. спецыяліст, пам. старшыні, нач. аддзела, упраўлення, нам. і 1-ы нам. старшыні. У 1983—86 міністр фінансаў Узб. ССР. У 1986 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана Узб. ССР. У 1986—89 1-ы сакратар Кашкадар’інскага абкома Кампартыі Узбекістана, у 1989—91 1-ы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана, з 1990 адначасова прэзідэнт Узб. ССР, з вер. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан, у ліст. 1990 — студз. 1992 адначасова старшыня Кабінета міністраў. Чл.ЦККПСС і Палітбюро ЦККПСС (1990—91). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1984, нар.дэп.СССР (1989 — студз. 1992). Аўтар кнігі «Узбекістан па шляху паглыблення эканамічных рэформаў» (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖАР (Ілья Паўлавіч) (3.8.1902, в. Малое Гальцэва Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 13.10.1967),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху на тэр. Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). З 1924 на сав. і парт. рабоце ў Аршанскай акрузе, Раснянскім і Круглянскім р-нах Магілёўскай, Брагінскім, Веткаўскім, Лоеўскім р-нах Гомельскай абл. З жн. 1940 сакратар Гомельскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну ў тыле ворага, з жн. 1941 сакратар Гомельскага падп. абкома КП(б)Б, адначасова з ліст. 1942 камандзір Гомельскага партыз. злучэння. З 1943 сакратар Гомельскага абкома КП(б)Б, у апараце ЦККП(б)Б. У 1947—63 дырэктар Мінскай ВПШ, выкладчык БДУ. Чл.ЦККПБ у 1952—61, у 1963—66 старшыня Рэвіз. камісіі КПБ. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—63, 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ТКІН (Аляксей Мікалаевіч) (29.3.1848, б. маёнтак Шашурына, Таропецкі р-н Цвярской вобл., Расія — 16.1.1925),
расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1901). Скончыў Акадэмію Генштаба (1874). Удзельнік рус.-тур. вайны 1877—78 і заваявання Сярэдняй Азіі, адзін з памочнікаў ген. М.Дз.Скобелева. У 1890—97 нач. Закаспійскай вобл. У 1898—1904 ваен. міністр. У руска-японскую вайну 1904—05 камандаваў Маньчжурскай арміяй і ўсімі рас. войскамі на Д. Усходзе; пасля няўдалай Мукдэнскай бітвы 1905 зняты з пасады і прызначаны камандуючым 1-й арміяй. Чл.Дзярж.савета (з 1906). У 1-ю сусв. вайну камандаваў корпусам, 5-й арміяй, Паўн. фронтам; у 1916—17 туркестанскі ген.-губернатар. З 1917 на радзіме, настаўнічаў у сярэдняй і заснаванай ім с.-г. школах. Аўтар прац «Алжырыя» (1877), «Дзеянні атрадаў генерала Скобелева ў Руска-турэцкую вайну 1877—78 гадоў. Лоўча і Плеўна» (ч. 1—2, 1885), дзённіка (1923) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ВЕНЦАЎ (Віктар Ільіч) (н. 21.4.1918, г.п. Давыдаўка Варонежскай вобл., Расія),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), парт. і дзярж. дзеяч БССР. Засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Скончыў Гродзенскае ваен.-паліт. вучылішча (1941), Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1952), Мінскі пед.ін-т (1955). У жн.—ліст. 1941 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Бабруйскага патрыятычнага падполля, затым камандзір партыз. атрада, з лютага 1943—1-й Бабруйскай партыз. брыгады. У 1944—50 заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1958 старшыня К-та па фіз. культуры і спорце пры СМ Беларусі. У 1978—86 кіраўнік спраў ЦККПБ. Чл.ЦККПБ у 1981—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—89. Аўтар кн. «Партызанскі край» (4-е выд. 1983).