Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
надо́ўга, прысл.
На доўгі час, на вялікі адрэзак часу, на вялікі тэрмін. Надоўга асталася ў памяці гэтая язда, густыя лясныя пахі, спяванне птушак.Мурашка.Часта ішлі дажджы, але яны не ўсталёўваліся, неба не бывала хмурным надоўга.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм.
1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.
2. Дзюбаць некаторы час. //перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Пырхаючы, уляцець куды‑н. (пра птушак, матылёў). Раптам.. [на балкончык] упырхнула маленькая птушачка з чорнай галоўкай.Даніленка.//перан. Хутка і лёгка ўвайсці, убегчы куды‑н. [Гумоўскі] не паспеў і агледзецца, як.. [Адэля] упырхнула ў хату.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціпу́н, ‑а, м.
Хвароба птушак — храсткаваты нараст на канцы языка.
•••
Ціпун на языккаму — нядобрае нежаданне таму, хто сказаў што‑н. непрыемнае, непажаданае. [Мігуцкі:] Пакуль вы надумаецеся, дык немец сцапае вас, як курапатку. [Ганна Якаўлеўна:] Ціпун вам на язык!Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДГО́Н,
абястлушчанае малако пасля аддзялення вяршкоў ад цэльнага малака. Састаў адгону залежыць ад зыходнага саставу цэльнага малака і ступені яго абястлушчвання. Мае ў сярэднім каля 3,2% бялкоў, 4,8% малочнага цукру, 0,05% тлушчу, 0,7% мінер. рэчываў. Выкарыстоўваецца як харч. дыетычны прадукт, на прыгатаванне сухога і згушчанага малака, сыраквашы, кефіру, кумысу, сыру і інш., выраб казеіну, як корм для маладняку жывёлы і птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАГАЛО́СЫЯ (Clamatores, Tyranni),
падатр.птушакатр. вераб’інападобных. Пашыраны пераважна ў тропіках Амерыкі. 14 сям.: дрэвалазы (Dendrocolaptidae), печніковыя (Furnariidae), пітавыя (Pittidae) і інш. Каля 1100 відаў.
Даўж. цела да 30 см, маса да 120 г. Будова гартані прымітыўная (крычаць, але не пяюць). Пер’е яркае, стракатае. Гняздуюцца на дрэвах і на зямлі. Нясуць 1—6 яец. Кормяцца насякомымі і раслінамі. Маюць невялікае прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЭХАЛАКА́ЦЫЯ (ад бія... + рэха + лакацыя),
выпрамяненне і ўспрыманне жывёламі высокачастотных гукавых сігналаў з мэтай выяўлення аб’ектаў (здабыча, перашкода і інш.) у прасторы, а таксама атрымання інфармацыі аб іх уласцівасцях і памерах; адзін са спосабаў арыентацыі жывёл. Развіта ў лятучых мышэй, дэльфінаў, некаторых птушак, землярыек і інш. Дзякуючы біярэхалакацыі кіты, напр., лёгка шукаюць згуртаванні планктону, дэльфіны лацыруюць чароды рыб на адлегласці да 3 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАФА́ГІ [ад аліга... + ...фаг(і)],
жывёлы, якія спажываюць вельмі абмежаваны набор кармоў. Да іх належаць многія членістаногія, чэрві, малюскі, рыбы, птушкі, млекакормячыя. Найб. пашыраны ў трапічных лясах. У фауне Беларусі алігафагі ёсць сярод насякомых (клубеньчыкавыя даўганосікі, каларадскі жук), павукоў, кляшчоў, чарвей, рыб, птушак (насякомаедныя — асаед звычайны, драпежнікі-рыбаеды — скапа, драпежнікі-арнітафагі — ястраб-перапёлачнік, ястраб-цецяроўнік), млекакормячых (траваедныя, пладаедныя і інш.). Гл. таксама Манафагі, Паліфагі.