ПЛЮВІЁГРАФ (ад лац. pluvia дождж + ...граф),

прылада для вымярэння колькасці, працягласці і інтэнсіўнасці вадкіх ападкаў. Уключае прыёмнік ападкаў пл. 500 см² і злучаную з ім цыліндрычную пасудзіну з паплаўком, на якім ёсць стрэлка з пяром. Ападкі, што трапляюць у пасудзіну, падымаюць паплавок і адначасова пяро самапісца вычэрчвае крывую (верт. лінія на ёй адпавядае колькасці ападкаў, гарыз. — часу іх выпадзення).

Плювіёграф.

т. 12, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁЗО́НД (ад радыё... + зонд),

прылада для вымярэння ціску, т-ры і вільготнасці паветра ў свабоднай атмасферы і перадачы вынікаў вымярэнняў з дапамогай радыёсігналаў на Зямлю. Р. падымаецца на паветр. шары на выш. да 40 км. Далёкасць дзеяння каля 150—200 км. Сканструяваны рас. вучоным П.​А.​Малчанавым у 1930. На Беларусі радыёзандзіраванне свабоднай атмасферы пры дапамозе Р. праводзіцца з 1934.

т. 13, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕЙСМО́ГРАФ (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...граф),

аўтаматычная прылада для рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, штучных выбухах і інш. Складаецца з сейсмометра, які прымае сейсмічны сігнал і рэгіструючай прылады. Існуюць С. з мех., гальванаметрычным, цеплавым, аптычным, эл. спосабамі рэгістрацыі. Пры сейсмалагічных даследаваннях выкарыстоўваюць С. з перыядам уласных ваганняў 0,3—120 с, у сейсмаразведцы 0,03—0,2 с.

В.​Я.​Клюц.

т. 14, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭЛЕКТРАСКО́П (ад электра... + ...скоп),

дэманстрацыйная прылада для выяўлення электрызацыі цел і прыблізнай ацэнкі ступені электрызацыі.

Складаецца з ізаляванага метал. стрыжня (звычайна з шарыкам на канцы) і прымацаваных да яго 2 лёгкіх алюм. ці папяровых лісточкаў. Пры судакрананні стрыжня з наэлектрызаваным целам лісточкі аднолькава зараджаюцца і ўзаемна адштурхоўваюцца. Вугал іх разыходжання (вугал «разлёту») прыблізна прапарцыянальны эл. зараду, што перадаецца стрыжню.

Электраскоп.

т. 18, кн. 1, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інструмента́рый

(н.-лац. instrumentarium, ад лац. instrumentum = прылада)

сукупнасць інструментаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай галіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кампо́сцер

(фр. composteur)

прылада для прабівання ўмоўных знакаў кантролю на пасажырскіх білетах і іншых дакументах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дрыль

(польск. dryl, ад ням. Drill)

прылада для пракручвання дзірак у метале, дрэве і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цэфало́метр

(ад гр. kephale = галава + -метр)

прылада для вымярэння лінейных памераў чэрапа; выкарыстоўваецца ў антрапалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экспано́метр

(ад лац. exponere = выстаўляць, паказваць + -метр)

прылада для вызначэння экспазіцыі пры фота- і кіназдымцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

снасць ж.

1. марск. Tau n -s;

снасці мн.: Tákelwerk n -(e)s;

2. (прылада) Gerät n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)