спецыялізаваная галіна прамысловасці, якая ўключае разведку, здабычу нафты і спадарожных ёй газаў, пач. падрыхтоўку нафты для яе транспарціроўкі і перапрацоўкі. Н.п. Беларусі грунтуецца на радовішчах у Гомельскай вобл.Прамысл. распрацоўка першага на Беларусі радовішча нафты пачалася ў 1965 (за год здабыта 39 тыс.т). У 1966—70 уведзены ў эксплуатацыю Асташкавіцкае, Вішанскае і Давыдаўскае радовішчы (усе Светлагорскі р-н). Да канца 1970-х г. разведаны 18 радовішчаў. Нафта ў іх залягае ў сярэдніх і малых радовішчах пл. ад 50 км² да 1—2 км². Дэбіт свідравін невялікі, асн. спосаб здабычы — помпавы. Эфектыўнасць нафтаздабычы абумоўлена высокай якасцю нафты, дастатковай гасп. асвоенасцю тэрыторыі. З усіх радовішчаў (іх больш за 30) па нафтаправодах нафта ідзе да Рэчыцкага і Асташкавіцкага, дзе праходзіцьпрамысл. падрыхтоўку (абязводжванне, абяссольванне, сепарацыя), потым падаецца ў нафтаправод «Дружба» і на нафтаперапрацоўчыя з-ды. За 1965—90 здабыта каля 90 млн.т нафты. У 1998 здабыта 1830 тыс.т (уключаючы газавы кандэнсат). Здабытай нафты для патрэб Беларусі не хапае, таму яна завозіцца з Расіі.
Сусв. запасы нафты складаюць больш за 130 млрд.т. Найб. запасы яе знаходзяцца ў Саудаўскай Аравіі, Кувейце, Расіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Іраку, Іране, дзе адпаведна сканцэнтравана значная частка Н.п. У Н.п. краін Блізкага, Сярэдняга і Далёкага Усходу, Лац. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі пануюць манаполіі ЗША і Вялікабрытаніі, на долю якіх прыпадае больш як палавіна здабычы і перапрацоўкі нафты.
Да арт.Нафтаздабыўная прамысловасць. Нафтапромысел у Рэчыцкім раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАПРАВО́Д,
комплекс збудаванняў для перапампоўкі сырой нафты з раёнаў нафтаздабычы да месцаў перапрацоўкі. Складаюцца з трубаправодаў, нафтаперапамповачных станцый, сродкаў сувязі, дапаможных збудаванняў. Адрозніваюць Н. мясцовыя (на промыслах падаюць нафту на невял. адлегласці — ад месца здабычы да пунктаў збору і падрыхтоўкі), магістральныя (транспартуюць нафту на далёкія адлегласці — да месцаў перапрацоўкі), унутраныя (на нафтаперапр. з-дах).
Дыяметр труб Н. 60—1220 мм, рабочы ціск 0,7—8 МПа, скорасць руху нафты 0,9—2,6 м/с. Магістральныя Н бываюць даўжынёй некалькі тысяч кіламетраў (напр., Н. «Дружба» больш за 5 тыс.км, 1-я нітка яго ўведзена ў 1964, 2-я — у 1974). Трубаправоды магістральных Н. укладваюцца ў грунт, для засцярогі ад карозіі ўкрываюцца бітумнай масцікай, маюць таксама эл. сродкі засцярогі. Трубаправоды і інш. збудаванні для перамяшчэння прадуктаў перапрацоўкі нафты (бензіну, газы, дызельнага паліва і інш.) наз.нафтапрадуктаправодамі.
На тэр. Беларусі агульная працягласць магістральных Н. рознага дыяметра (630, 720, 820, 1020 мм) у аднаніткавым вылічэнні складае 2,9 тыс.км. Па мясцовых Н. нафта ад усіх радовішчаў (іх больш за 40) перапампоўваецца да ўстаноўкі прамысл. падрыхтоўкі нафты, дзе яна праходзіць абязводжванне, абяссольванне, сепарацыю і падаецца ў Н. «Дружба». Праз сістэму магістральных Н. «Дружба» расійская нафта транспартуецца ў краіны СНД (Украіна, Беларусь), Прыбалтыкі (Літва, Латвія — порт Вентспілс), Усх. і Зах. Еўропы (Польшча, Германія, Венгрыя, Чэхія, Славакія, Югаславія).
В.А.Вядзернікаў.
Схема магістральнага нафтаправода: 1 — нафтавы промысел; 2 — пункт збору і падрыхтоўкі нафты; 3 — помпавая станцыя; 4 — калодзеж з рэгулявальнымі прыстасаваннямі; 5 — размеркавальны пункт; 6 — нафтаперапрацоўчы завод.
The caravan traversed the desert — Карава́н перасёк пусты́ню
2) распасьціра́цца
3) дакла́дна перагляда́ць, абмярко́ўваць
to traverse a subject — абмеркава́ць тэ́му
4) Law пярэ́чыць, адмаўля́ць
2.
n.
1) папярэ́чка f.
2) тра́вэрс -а m.
3) тра́вэрс (у архітэкту́ры)
4) Law афіцы́йнае запярэ́чаньне, адмаўле́ньне
3.[ˈtrævɜ:rs]
adj.
папяро́чны, папярэ́чны
4.
adv.
упо́перак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бе́глы, ‑ая, ‑ае.
1.Гіст. Які, ратуючыся, тайна, самавольна збег з месца жыхарства. Беглы селянін./узнач.наз.бе́глы, ‑ага, м.; бе́глая, ‑ай, ж. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны. Загорскі падаў жанчыне табурэтку, яна падзякавала, села, агледзела пакой беглым позіркам.Мележ.
2. Дастаткова свабодны, які праходзіць без усякіх цяжкасцей. Беглае чытанне.
3. Які адзначае толькі асобныя рысы, асаблівасці чаго‑н.; зроблены на скорую руку. Беглы агляд. □ Пасля кароткага, але вельмі насычанага змястоўнага гістарычнага экскурсу аўтар перайшоў да мастацкай сучаснасці Савецкай Беларусі, кінуў некалькі беглых, але трапных заўваг адносна яе стану.Ліс.
4. Непастаянны, часовы. Яшчэ два гады [Сцяпан] прашлындаў, наймаючыся то ў сельпо, то ў прамкамбінат на якую беглую работу.Скрыган.
•••
Беглая галоснаягл. галосны.
Беглы агоньгл. агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.Танк.З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць.Колас.
2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе...Глебка.// Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе.Шчарбатаў.// Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко.Самуйлёнак.Бурная была тая размова бацькі з сынам.Жычка.
3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпо́лле, ‑я, н.
1. Памяшканне пад падлогаю; падвал. Пахла саладкаватай прэллю — якраз пасярод хаты ляжала выграбеная з падполля бульба з доўгімі белымі расткамі.Навуменка.
2. Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго‑н., хто змагаецца супраць улад. У памяці паўставала то адно, то другое і перад усім — вайна, падполле ў час нямецкай акупацыі.Карпаў.У часы буржуазнай Польшчы камуністы працавалі ў глыбокім падполлі.Карпюк.//зб. Людзі, якія працуюць у такіх умовах, вядуць канспіратыўную работу. У час сакавіцкага правалу Мінскага падполля сям’я Амельянюкоў схавалася ў знаёмых людзей.«Звязда».Край мой, край Лясістых пушчаў, Балатоў і поля, Захаваў ты ў сваіх гушчах Нашае падполле.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухапу́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які праходзіць па сушы, размешчаны на ёй. — Служыў я і на сухапуцці, — адказвае Буханцаў. — Усё роўна граніца. Ці сухапутная, ці марская, яна павінна ахоўвацца з усёй пільнасцю.Хадкевіч.Пазней беларускія купцы накіроўваліся ў заходнееўрапейскія краіны ўжо сухапутным шляхам праз Нольшчу і Германію.Жураўскі.
2. Які жыве або расце на сушы. Чайкі лямантавалі, скардзіліся на нахабнае парушэнне сухапутнай птушкай іхніх марскіх межаў.Караткевіч.//Разм. Пра людзей, што жывуць і працуюць на сушы. — Канец, відаць, ці яшчэ мо паходзім? — без ценю панікі ў голасе пытаецца з-за аеру наш сухапутны энтузіяст [Юрка].Брыль.
3. Які адбываецца на сушы. Сухапутны паход.// Які дзейнічае на сушы, перамяшчаецца па сушы. Сухапутныя войскі. Сухапутны транспарт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́дзень, ‑дня, м.
Адзінка вылічэння часу ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна. Другі дзень тыдня. □ Бадай кожны тыдзень у панядзелак ездзіў [Міхалка] .. на кірмаш [у мястэчка].Бядуля.// Адрэзак часу ў сем дзён, які адлічваецца з любога дня; сямідзённы тэрмін. Туравец падумаў, што яны з Машай не бачыліся ўжо цэлы тыдзень.Мележ.Дзед Аўсей .. калі гаварыў аб якіх падзеях, то .. дакладна вызначаў іх час: — Гэта было... тыдзень пасля таго, як мы выязджалі на баявую аперацыю.Лынькоў.//чаго або які. Сямідзённы прамежак часу, вызначаны для правядзення якой‑н. грамадскай работы, кампаніі. Тыдзень малдаўскай літаратуры праходзіць у знамянальныя дні.«Звязда».
•••
Рабочы тыдзень — пэўная колькасць дзён у тыдні, прызначаных для работы.
Без году тыдзень — зусім нядаўна.
Сем пятніц на тыдніўкагогл. пятніца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ад прасторавае і генетычнае (БРС, Гарэц., Шат.). Агульнаславянскае і праславянскае. Варыянт od (у адрозненне ад варыянта ot) ва ўсіх славянскіх мовах, апрача балгарскай, рускай, лужыцкіх (на ўсходзе граніца паміж імі праходзіць па беларускай тэрыторыі). Параўн. укр.від (< od), рус.от, чэш.od, польск.od, в.-луж.wot, н.-луж.wót, балг.от, серб.-харв.od, славен.od. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: літ.at‑, лат.at, гоц.id, ірл.aith, ст.-інд.áti, ст.-грэч.ἔτι, Траўтман, 16; Ільінскі, РФВ, 57, 507; Развадоўскі, Wybór, 2, 87. Варыянт od — славянская інавацыя ў адрозненне ад варыянта ot, які захаваўся на перыферыі славянскага свету (гл. Андарсен, WS, 14, 3, 316–317) і мае адпаведнасці ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Пераход ot > od‑ тлумачыцца або аналогіяй (да nad‑, pod‑) (Бадуэн дэ Куртэнэ, Опыт, 110), або змяшэннем розных па паходжанню ot‑ і odъ (Махэк, Зб. Траўнічку, 183), або камбінаторна-фанетычнымі зменамі (Курашкевіч, SFPS, 4, 22). Найбольш верагодным з’яўляецца апошняе тлумачэнне. Але яно таксама недастатковае, каб зразумець, чаму гэты працэс рэалізаваўся не ва ўсіх славянскіх дыялектах. Спроба Андарсена, там жа, 319, што тлумачыць гэта законам Барталі, здаецца пераканаўчай (гл. Мартынаў, SlW, 63).