Бес ’чорт’. Гэта слова зафіксавана толькі ў Інстр. II, 115. Нас., Касп., Шат. і іншыя слоўнікі яго не знаюць. Таму можна меркаваць, што на беларускай тэрыторыі яго няма. Таксама не прыводзіць беларускага слова і Трубачоў, Эт. сл., 1, 88–91. Паколькі прасл.běsъ з (і вытворныя) вельмі архаічная лексема, адсутнасць яе ў бел. мове сведчыць аб даволі ранняй яе замене лексемай čьrtъ. Да складанай праблематыкі, звязанай з běsъ, гл. Трубачоў, там жа.
день клони́лся к ве́черу дзень хілі́ўся (схіля́ўся) к ве́чару;
де́ло клони́лось к развя́зке спра́ва набліжа́лася (ішла́) да развя́зкі;
его́ предложе́ние клони́лось к тому́, что́бы…яго́ прапано́ва была́ скірава́на да таго́, каб…
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дабяла́, прысл.
1. Чыста, да белага колеру. Вымыць сарочку дабяла.
2.Да белага напалу. У горне ляжаў прадаўгаваты кавалак распаленага дабяла жалеза, ад яго з лёгкім трэскам разляталіся ў бакі блакітныя іскры.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Даперапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
матэрыялі́зм
(фр. matérialisme, ад лац. materialis = рэчыўны)
1) філасофскі напрамак, які асновай усяго існуючага лічыць матэрыю і сцвярджае незалежнасць матэрыяльнага свету ад свядомасці людзей, яго пазнавальнасць (проціл.ідэалізм);
2) перан. адносіны да рэчаіснасці з пункту гледжання выгады для сябе; карыслівасць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
address
[əˈdres]1.
n.
1) а́драс -у m.
2) зваро́т -у m., прамо́ва f. (асабл. афіцы́йная)
The President made an address to the nation on television — Прэзыдэ́нт вы́ступіў са зваро́там да наро́ду ў тэлеві́зіі
3) мане́ра гавары́ць, гаво́рка f.
His address was abrupt — Яго гаво́рка была́ рэ́зкая
4) афіцы́йная про́сьба да ўла́даў
5) зваро́так -ку m.
2.
v.t.
1) адрасава́ць (ліст, пасы́лку)
2) скіро́ўваць
to address a formal request to a government — скірава́ць афіцы́йную про́сьбу да ўра́ду
3) прамаўля́ць; зварача́цца
He addressed himself to the chairman — Ён зьвярну́ўся да старшыні́
4) тытулава́ць
How do you address a mayor? — Як тытулава́ць мэ́ра?
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВЭ́КСАЛЬНАЕ АБАРАЧЭ́ННЕ,
працэс руху вэксаля ад моманту эмісіі (выпуску) да пагашэння. Вэксальнае абарачэнне простага (непераводнага) вэксаля ўключае яго эмісію, захаванне, улік (пагашэнне). Вэксальнае абарачэнне пераводнага вэксаля ўключае таксама працэс яго перадачы (індасамент), што азначае перадачу правоў ад адной асобы да другой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
айчы́м, ‑а, м.
Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краса́ла, ‑а, н.
Тое, што і крэсіва. Галавень злез з каня, прывязаў ягода драбін нейчых калёс і пачаў высякаць красалам агонь, каб прыкурыць піпку.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кава́рства, ‑а, н.
Схільнасць да каварных учынкаў, замыслаў; вераломства. // Каварныя ўчынкі, замыслы. Наша грамадства вызвалена ад сацыяльная, несправядлівасці і яго адвечных спадарожнікаў — прадажнасці і каварства.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)