паве́даміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каму, што, аб кім-чым, пра каго-што і са злуч. «што».

Давесці да ведама.

П. аб здарэнні на рэактары.

П. апошнія звесткі.

|| незак. паведамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паведамле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схлы́нуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Хлынуўшы, сцячы.

Вада схлынула.

2. перан. Пра вялікую масу людзей: адначасова пайсці аднекуль.

Натоўп схлынуў праз 30 хвілін.

3. перан. Скончыцца, мінуцца.

Толькі назаўтра схлынула навала тэлефонных званкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

све́тач, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны або смалістых корчыкаў; дзед² (уст.).

Запаліць с.

2. перан. Пра таго, хто нясе з сабой ісціну, асвету, свабоду, культуру, праўду.

Францыск Скарына — наш с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыжа́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Дошка з напісаным на ёй свяшчэнным тэкстам.

2. перан., звычайна мн., -ей. Пра тое, што захоўвае, куды занесены памятныя даты, падзеі, імёны і пад.

Падзеі засведчаны на скрыжалях гісторыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́біць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -біць; незак.

1. безас., каго-што. Пра частае апаражненне кішэчніка.

Дзіця ўвесь час с.

2. Выклікаць паскоранае дзеянне кішэчніка ў каго-н.

Касторка добра с.

|| зак. прасла́біць, -біць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Пытаючы ў каго-н., даведацца пра што-н., высветліць што-н.

Р. дарогу на вакзал.

|| незак. распы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распы́тванне, -я, н. і ро́спыт, -у, М -пыце, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сазна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Усвядоміўшы няправільнасць свайго ўчынку, сказаць пра гэта.

С. ў сваёй памылцы.

2. Прызнаць сваю віну.

Пасля доўгага запірання злачынец сазнаўся.

|| незак. сазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

|| наз. сазна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плыву́чы, -ая, -ае.

1. Які плавае, знаходзіцца, размешчаны на вадзе.

П. мост.

П. маяк.

2. Здольны трымацца на паверхні вады, плаваць.

Плывучыя матэрыялы.

3. Пра грунт: які лёгка размываецца, перамяшчацца дзякуючы вялікай колькасці вады ў ім.

Плывучая гліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., му́ціцца; незак.

Рабіцца мутным (пра вадкасць).

Вада ў ручаі муціцца.

|| зак. замуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца і памуці́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -му́ціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набрыня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ня́е; зак.

1. Павялічыцца ў аб’ёме, набраўшыся вадкасці, вільгаці.

Дзверы набрынялі.

Зямля набрыняла.

2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.

3. Апухнуць, ацячы.

Ногі набрынялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)