міксту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

Вадкі лекавы сродак з сумесі некалькіх рэчываў.

М. ад кашлю.

|| прым. міксту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

архіпела́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Група марскіх астравоў, размешчаных на блізкай адлегласці адзін ад аднаго.

|| прым. архіпела́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аскеты́зм, -у, м.

Строгі ўклад жыцця з адмаўленнем ад матэрыяльных выгод, жыццёвых даброт, уцех.

Сярэдневяковы а.

|| прым. аскеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нька¹, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся.

Б. ад касы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бары́ш, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пачастунак пасля куплі-продажу.

2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу.

Атрымліваць барышы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белабіле́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які мае белы білет, які вызвалены ад вайсковай службы па стане здароўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блінда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Абарончае падземнае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню праціўніка.

|| прым. блінда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загаво́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

З. ад болю зубоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засапці́ся, -пу́ся, -пе́шся, -пе́цца; -пёмся, -пяце́ся, -пу́цца; засо́пся, -сапла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Тое, што і запыхацца.

З. ад хуткага бегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Паміраць (пра жывёлу і, груба, пра чалавека).

З. ад нуды (перан.: вельмі нудзіцца, сумаваць; разм.).