міжплане́тны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, адбываецца паміж планетамі, у касмічнай прасторы.

М. пералёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжра́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

Прастора, адлегласць паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

|| прым. міжра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжрадко́вы, -ая, -ае.

1. гл. міжрадкоўе.

2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжрадко́ўе, -я, мн. -і, -яў.

Тое, што і міжраддзе.

|| прым. міжрадко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжраённы, -ая, -ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі.

Міжраённая сустрэча.

Міжраённая сувязь.

2. Агульны для некалькіх раёнаў.

М. піянерскі лагер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжрэ́берны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца паміж рэбрамі.

Міжрэберная мышца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

міжрэ́чча, -а, мн. -ы, -аў, н.

Мясцовасць, прастора паміж дзвюма або некалькімі рэкамі.

|| прым. міжрэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мізансцэ́на, -ы, мн. -ы, -сцэ́н, ж.

Размяшчэнне дзеючых асоб і дэкарацый на сцэне ў розныя моманты выканання п’есы.

|| прым. мізансцэні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мізантро́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавеканенавіснік.

|| ж. мізантро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мізантро́пія, -і, ж.

Чалавеканенавісніцтва, варожыя адносіны да людзей.

|| прым. мізантрапі́чны, -ая, -ае.