Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трудя́гам. и ж., прост. (о мужчине) працаві́к, -ка́м., рабаця́га, -гі м.; (о женщине) працаві́чка, -кі ж., рабаця́га, -гі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уме́рший
1. які́ (што) памёр, паме́рлы;
вчера́ уме́рший які́ (што) памёр учо́ра, паме́рлы ўчо́ра;
2.в знач. сущ. нябо́жчык, -кам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
флю́герв разн. знач. флю́гер, -ра м.; (о метеорологическом приборе для определения направления и измерения скорости ветра — ещё) ве́транік, -кам.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
impression
[ɪmˈpreʃən]
n.
1)
а) ура́жаньне n.
б) уплы́ў -ву, эфэ́кт -у m.
to be under the impression that… — мець ура́жаньне, што…
2) адбі́так -каm.; сьлед -у m.
3) друк -у m., друкава́ньне n.; цісьне́ньне n. (рэлье́фны адбі́так)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
imprint
1.[ˈɪmprɪnt]
n.
1) адбі́так -каm. (па́льцаў), сьлед -у m.
the imprint of sufferings — сьлед цярпе́ньняў
2) выхадны́я зьве́сткі (у кні́зе)
2.[ɪmˈprɪnt]
v.t.
1) штэмплява́ць (лісты́, пасы́лкі)
2) пакіда́ць адбі́так (у па́мяці, душы́), урэ́звацца, запада́ць (у па́мяць)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
cord
[kɔrd]1.
n.
1) шнур -а́m., шнуро́к -ка́f., шпага́т -у m.; то́нкая вяро́ўка
2) зьвя́зка f.
vocal cord — галасава́я зьвя́зка
3) са́жань -ня m. (ме́ра дро́ваў)
2.
v.t.
1) зьвяза́ць вяро́ўкай
2) склада́ць дро́вы ў са́жні
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
stripe
[straɪp]
n.
1) па́сак -каm., пало́ска, паласа́f.
A tiger has stripes — Ты́гар ма́е шку́ру ў пало́скі
2) ткані́на ў па́скі
3) Figur. гату́нак -ку m.; тып -у m.
of quite a different stripe — зусі́м і́ншага гату́нку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БРА́ГІН,
гарадскі пасёлак у Беларусі, цэнтр Брагінскага р-на Гомельскай вобл., на р. Брагінка. За 130 км ад Гомеля, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі, аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Рэчыцай, Лоевам. Знаходзіцца ў зоне ўплыву катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбываецца дэпапуляцыя (насельніцтва зменшылася з 5,6 тыс.ж. у 1985 да 2,0 тыс.ж. у 1995).
Узнік як дрыгавіцкі горад у зоне збліжэння дрыгавічоў, палян і севяран. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1147. У 1241 ці ў 1242, верагодна, спалены мангола-татарамі. З 1360-х г. у ВКЛ, уласнасць вял. князёў. У 15—17 ст. існаваў Брагінскі замак. У канцы 16—17 ст. належаў Вішнявецкім. У час антыфеадальнай вайны 1648—51 разбураны ўрадавымі войскамі і заняпаў. З 1793 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Рэчыцкага пав. У 1897 у Брагіне 4,3 тыс.ж. З 1926 цэнтр Брагінскага р-на. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4,7 тыс. ж З 28.8.1941 да 23.11.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Брагіне і раёне 8970 чал. Дзейнічала Брагінскае патрыятычнае падполле. У 1969 — 6,7 тыс. жыхароў.
Прадпрыемствы харч. прам-сці, сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, Дом культуры, б-ка, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ КЛЯШТА́Р АЎГУСЦІ́НЦАЎ.
Існаваў з пач. 15 ст. да 1830 у Брэсце. Засн. каля 1410 вял.кн.ВКЛ Вітаўтам, які даў кляштару 2 карчмы ў Брэсце, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад брэсцкіх мяшчан і з в. Бучэмля і Трасцяніца. Асн. даход аўгусцінцы атрымлівалі ад в. Кастамлоты, якая належала ім да 1795. Кляштар меў таксама 2 юрыдыкі ў Брэсце, на яго карысць рабіліся грашовыя запісы, і ён лічыўся самым багатым сярод аўгусцінскіх кляштараў ВКЛ. У 17—18 ст. у ім жыло каля 20 манахаў, адбываліся ордэнскія капітулы, дзейнічалі школы філасофіі і тэалогіі, існавала б-ка (у 1818 у ёй былі 322 кнігі). Іх кляштар і першы драўляны касцёл Найсвяцейшай Тройцы размяшчаліся ў прадмесці паміж рэкамі Мухавец і Укрынка (згарэлі ў 1666). Для новай пабудовы ў 1672 брастчане ахвяравалі ім пляцы і дамы на рынку. Мураваны касцёл асвячоны біскупам у 1686. У пач. 18 ст. ён зруйнаваны, каля 1714 адноўлены, пасля пажараў 1801 і 1808 капітальна адбудаваны. У 1830 кляштар скасаваны, будынкі перададзены ваен. ведамству (размяшчаўся к-т крапасных інжынераў). Касцёл перабудаваны пад Мікалаеўскую царкву (захаваўся часткова).
Літ.:
Godzawa M. Augustjanie w Brześciu Litewskim: (Notatka historyczna) // Rocznik Towarzystwa przyjaciół nauk w Wilnie, 1909. Wilno, 1910. Т. 3.