меч, мяча́, мн. мячы́, мячо́ў, м.
Старадаўняя халодная зброя, падобная на вялікі нож, востры з абодвух бакоў.
◊
Падняць меч на каго-н. — пачаць вайну, пайсці супраць каго-н.
Скрыжаваць мячы — пачаць паядынак, бой, спрэчку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мечано́сец, -но́сца, мн. -но́сцы, -но́сцаў, м.
Сярэдневяковы воін, узброены мячом, а таксама слуга рыцара, які насіў за ім меч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ме́чаны, -ая, -ае.
Які мае на сабе нейкую метку, знак.
Мечаныя гусі.
Мечаная бялізна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
меч-ры́ба, меч-ры́бы, мн. меч-ры́бы, меч-ры́б, ж.
Драпежная марская рыба атрада акунепадобных з адросткам на верхняй сківіцы, падобным на меч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ме́шалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Прылада для размешвання чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мешані́на, -ы, ж. (разм.).
1. Сумесь чаго-н. разнароднага.
2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым-н.
М. ў галаве.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ме́шанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак.
2. Змешаны пасеў кармавых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ме́шань¹, -і, ж.
1. Сумесь.
М. пяску і гліны.
2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў; мяшанец (разм.).
М. кабылы і асла.
3. Тое, што і мешанка.
Вядро мешані.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
ме́шань², -і, ж.
Паўторнае ворыва.
Ячмень сеялі па мешані.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мешкава́ты, -ая, -ае.
1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).
М. касцюм.
2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.
М. хлопец.
|| наз. мешкава́тасць, -і, ж.