сакрамента́льны, -ая, -ае (кніжн.)

1. Звязаны з рэлігійным абрадам, рытуальны.

Сакраментальныя словы (таксама перан.: якія гучаць, як заклінанні).

2. перан. Які замацаваўся ў традыцыі, стаў звычайным.

|| наз. сакрамента́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саланча́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м. (спец.).

Тып глебы, які характарызуецца наяўнасцю ў верхніх гарызонтах лёгкарастваральных солей у колькасцях, якія перашкаджаюць развіццю большасці раслін.

Саланчакі Азіі.

|| прым. саланчако́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лаўцы, -аў, адз. по́лавец, -лаўца, м.

Група плямён цюркскага паходжання, якія качавалі на паўднёвым усходзе Еўропы ў 11 — пач.

13 ст.

|| ж. палаўча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мура́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Надземная частка жылля мурашак у выглядзе конусападобнай кучы з зямлі, ігліцы і інш.

Ахоўваць мурашнікі.

Людскі м. (перан.: аб мностве людзей, якія рухаюцца, мітусяцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паліме́ры, -аў, адз. паліме́р, -а, м.

Высокамалекулярныя хімічныя злучэнні, якія складаюцца з аднародных, што паўтараюцца, груп атамаў і шырока прымяняюцца ў тэхніцы.

Прыродныя п.

|| прым. паліме́рны, -ая, -ае.

Палімерныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паралелі́зм, -у, м.

1. Роўная на ўсім працягу адлегласць адна ад адной ліній і плоскасцей.

П. ліній.

2. Нязменныя суадносіны дзвюх з’яў, двух дзеянняў, якія паўтараюцца, дубліруюцца.

П. у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партыза́нскі, -ая, -ае.

1. гл. партызан.

2. Які мае адносіны да ўзброенай народнай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, што праводзіцца ў тыле ворага атрадамі, якія дзейнічаюць самастойна.

Партызанская вайна.

П. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паступле́нне, -я, н.

1. гл. паступіць.

2. Тое, што паступіла (у 3 знач.) куды-н. (грашовая сума, матэрыялы, якія паступілі куды-н.; афіц.).

Грашовыя паступленні.

Выстаўка новых паступленняў у бібліятэцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакаці́-по́ле, -я, н.

Назва некаторых травяністых раслін стэпаў і пустынь, якія пасля выспявання адрываюцца ветрам ад кораня і, сплёўшыся ў клубкі, перакочваюцца з аднаго месца ў другое, раскідаючы насенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пыло́к, -лку́, м.

1. гл. пыл.

2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прым. пылко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)