КАМЮ́ ((Camus) Альбер) (7.11.1913, г. Мандові, Алжыр — 4.1.1960),
французскі пісьменнік, філосаф, прадстаўнік экзістэнцыялізму. Скончыў Алжырскі ун-т (1937). З 1939 у Францыі. Займаўся журналістыкай, тэатр. дзейнасцю. Загінуў у аўтамаб. катастрофе. Творчасць умоўна падзяляюць на 3 перыяды: «абсурду» (зб-кіфілас.-лірычных эсэ «Ніцво і твар», 1937; «Шлюбны баль», 1938; філас. эсэ «Міф пра Сізіфа». 1942; раманы «Шчаслівая смерць», нап. 1938, выд. 1971; «Чужаніца», 1942; п’есы «Калігула», «Непаразуменне», абедзве 1944), «бунту» (раман «Чума», 1947; п’есы «Аблога», 1948; «Праведныя», 1950; філас.-гіст. трактат «Чалавек, які бунтуе», 1951), «выгнання» (раман «Падзенне», 1956; зб-кі эсэ і апавяданняў «Лета», 1954, «Выгнанне і царства», 1957). Аўтар кніг «Злабадзённыя нататкі» (т. 1—3, 1950—58), «Шведскія прамовы» (1958), інсцэніровак твораў Ф.Дастаеўскага, У.Фолкнера і інш. У творах пераважаюць тэмы абсурднасці існавання, адзіноты, закінутасці чалавека і адначасова яго адказнасці за свае паводзіны, непазбежнасці маральнага выбару. Філас. глыбіня спалучаецца ў іх з моўным лаканізмам, амаль поўнай адсутнасцю метафар, рэмінісцэнцый. Зыходны пункт філас. разважанняў К. — трагічнае перажыванне смерці Бога, абвешчанай у свой час Ф.Дастаеўскім і Ф.Ніцшэ. Для К. яна азначала страту метафізічнага сэнсу жыцця чалавека.
На яго думку, вопыт чалавечага існавання, якое непазбежна заканчваецца смерцю, прыводзіць мыслячую асобу да ўсведамлення абсурднасці зямнога быцця; аднак гэта не павінна абяззбройваць чалавека, і ён выбірае бунт супраць усіх багоў, які надае каштоўнасць індывідуальнаму жыццю. Чалавек мусіць жыць і дзейнічаць так, каб адчуць сябе шчаслівым у гэтым абсурдным свеце. Трагічны вопыт вайны і Супраціўлення прывёў К. да эстэтыкі бунту, якая адраджала колішняе, антычнае значэнне л-ры і мастацтва, усёй духоўнай культуры, значэнне адзінства прыгажосці, дабра і справядлівасці ў жыцці як асобнага чалавека, так і ўсяго грамадства. Менавіта яны надаюць сэнс і веліч чалавечаму жыццю, творчасці і самой смерці; усведамленне абсурду прыводзіць да бунту, а бунт — да свабоды, у якой чалавек знаходзіць сэнс жыцця. К. лічыў, што жыццё чалавека — гэта пастаянная і няспынная творчасць, магчымая толькі ва ўмовах свабоды; без свабоды няма творчасці і ўсяго таго, што складае асноўныя вымярэнні чалавечых каштоўнасцей.
На бел. мову прозу К. перакладаў З.Колас. У Бел. т-ры імя Я.Коласа пастаўлена п’еса К. «Непаразуменне». Нобелеўская прэмія 1957.
Калігула // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995;
Рус.пер. — Избранное. Мн., 1989;
Сочинения. М., 1989;
Избр. произв.М., 1993;
Бунтующий человек. М., 1990;
Творчество и свобода: Статьи, эссе, зап. книжки. М., 1990.
Літ.:
Великовский С.И. Грани «несчастного сознания»: Театр, проза, филос. эстетика, эстетика А.Камю. М., 1973: Яго ж. В поисках утраченного смысла. М., 1979;
Кушкин Е.П. Альбер Камю: Ранние годы. Л., 1982;
Акудовіч В. Камень Сізіфа;
Білацэрківец Н. Ганебная «чалавечнасць» гісторыі;
Лявонава Е. Дастаеўскі і Камю // Крыніца. 1994. № 11(5);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хайразм.
1.часціцаперадаеццадзеяслоўныміформамі: lass, mag, möge, soll (+ inf);
хай уво́йдзе! er soll kómmen [éintreten]!;
хай бу́дзе так! mag [möge, soll] es so sein;
хай пачака́е! er soll wárten!, möge er wárten!;
хай так! nun gut!; gut!; wohl möglich!;
хай бу́дзе, што бу́дзе! mag [möge, soll] kómmen, was da will;
хай ро́біць, што хо́ча! soll er doch máchen, was er will!;
ну і хай сабе́ wennschón!, so weit, so gut!;
2.злучн.уступальна-абмежавальны (хоцьхаця) wenn … auch; mag [möge, soll] es…;
хай снег, але́ я ўсё адно́ пае́ду soll es ruhig schnéien, ich fáhre trótzdem!
3.злучн.уступальны (дапусцім) es sei, néhmen wir an;
хай ву́гал бу́дзе ро́ўным 30° der Wínkel sei 30°
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бале́ткі, ‑так; адз. балетка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках і таму бегала ціхенька, як кошачка.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1.Незак.да засяліць.
2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карпара́цыя, ‑і, ж.
Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім.Колас.
[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напа́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Упасці многа раз. Міхась успомніў, як ён упершыню выйшаў з канькамі на лёд.. Ён так нападаўся тады і змарыўся, што назаўтра ледзьве з пасцелі падняўся.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́вільна,
1.Прысл.да правільны.
2.узнач.вык.Разм.Так і патрэбна (як пацверджанне чаго‑н.). [Дзядзька:] — Ідзі, садзіся вось сюды. Ну, правільна.Брыль.[Парамонаў:] — Усё гэта слушна, правільна, што вы кажаце.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да сперціся.
2.Абл. Спрачацца. Вечна .. [настаўнік са швагеркай], бывала, спіраюцца, як што калі тварылася, і чаму так, а чаму не гэтак.Гарэцкі.
3.Зал.да спіраць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлюпо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Сыры, з дажджом або мокрым снегам. Была хлюпотная восень. Пасля невялікіх замаразкаў задажджыла так, што, як той казаў: не пі, не еш і з хаты не лезь.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарма́іда́рма, прысл.
1. Бескарысна, дарэмна, марна. Сцёпка сваё вядзе: чытае, піша, думае, разважае. Ні адзін вечар вольны не прападаў дарма.Колас.// Без дастатковых падстаў, беспрычынна. [Вярхоўскі:] Дарма, грамадзянін, злуяцеся.Маўзон.
2. Бясплатна, за нішто. У Ксавэра Блецькі цяпер толькі клопату ў галаве, каб Антон не еў дарма хлеба.Чорны.// Незаслужана, беспадстаўна. Наш сябра тытул атрымаў. Ну што ж, насі, такая справа. Ці па заслугах, ці дарма — Не так, прызнацца, і цікава.Гілевіч.
3.узнач.часціцы. Хай, так і быць. Не хопіць ці хлеба, ці бульбы? — Дарма! Дадасі яшчэ бобу.Дубоўка.
4.узнач.вык. Дробязь, не мае значэння. Баіцца — будзе ёй адплата — Чакаць дабра з таго дарма.Колас.
•••
Дарма што (уступальнызлучнік) — хоць; нягледзячы на тое, што. Сядзіць Андрэйка з татам. Добра так умасціўся, дарма што трасе трохі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)