ФІЛІ́ПАЎ Валерый Віктаравіч (н. 26.5.1946, г. Брэст),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі Нац.АН (з 1993 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы, гісторыі бел. мастацтва. Устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення эл.-магн. хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гіратрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.
Тв.:
Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн., 1976 (разамз Ф.І.Фёдаравым);
Достижения физической оптики в Белоруссии. Мн., 1979 (разамз Б.В.Бокуцем);
Расщепление пучка при полном отражении, обусловленное ограниченностью среды (разамз М.М.Пунько) // Письма в ЖЭТФ. 1984. Т. 39, вып. 1;
Скульптура // Гісторыя беларускага мастацтва. Мн., 1988. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЧАР Алім Аляксандравіч (н. 4.7.1933, Мінск),
бел. фізікахімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1974). Сын А.С.Вечара. Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). З 1961 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1964 у БДУ. Навук. даследаванні па фіз. хіміі цвёрдага цела (хім. сенсары, цвёрдыя электраліты, паліўныя элементы), вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей неарган. рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў Мікалай Сцяпанавіч (н. 16.7.1937, в. Адамаўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1989). Скончыў БДУ (1959). З 1975 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. З 1987 нам. дырэктара Міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі пры БПА. Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы (манаімпульсныя лазеры і лазеры хваляводнага тыпу). Выявіў (разамз Ф.І.Фёдаравым) новы від эл.-магн. хваль (гл.Неаднародныя хвалі). Прадказаў эфект узмацнення святла пры поўным адбіцці ад інверсных асяроддзяў і з’яву гістэрэзіснага адбіцця святла (аптычнай бістабільнасці). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Новый вид плоских электромагнитных волн в поглощающих кристаллах (разамз Ф.І.Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1963. Т. 15, вып. 6;
Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разамз Б.Б.Бойкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САГДЗЕ́ЕЎ Рэнад Зіннуравіч (н. 13.12.1941, г. Казань, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хім. фізікі; адзін са стваральнікаў спінавай хіміі. Акад.Рас.АН (1997, чл.-кар. 1987). Брат Раальда Сагдзеева. Скончыў Новасібірскі ун-т (1965). З 1983 нам. дырэктара Ін-та хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддз.Рас.АН. З 1993 дырэктар Міжнар. тамаграфічнага цэнтра ў Новасібірску. Навук. працы па вывучэнні элементарных актаў хім. ператварэнняў, магнітных і спінавых эфектах у хім. рэакцыях, хім. палярызацыі ядзер, хім. радыёспектраскапіі. Ленінская прэмія 1986. Дзярж. прэмія Расійскай Федэрацыі 1994.
Тв.:
Магнитные и спиновые эффекты в химических реакциях. Новосибирск, 1978 (разамз А.Л.Бучачэнкам, К.М.Саліхавым);
Основы магнитного резонанса. Иркутск, 1995 (разамз У.К.Воранавым);
Основы современного естествознания. 2 изд. М., 1999 (разамзУ К.Воранавым, М.В.Грэчневай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВІНО́ЎСКАЯ Раіса Паўлаўна (н. 7.9.1950, г.п. Карма Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Д-рхім.н. (1998). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Ін-це фіз.-арган. хіміі, з 1975 Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу, вывучэнні хім. і біял. уласцівасцей прыродных і роднасных поліоксістэроідаў, стварэнні і ўкараненні ў практыку сельскай гаспадаркі прэпаратаў на іх аснове. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Synthesis and some practical aspects of brassinosteroids (разамз У.А.Хрыпачом, У.М.Жабінскім) // Brassinosteroids: Chemistry. Bioactivity. Appíication. Washington, 1991;
Стероидные изоксазолы. Синтез и биологическая активность (разамз С.В.Драч, У.А.Хрыпачом) // Химия гетероцикл. соединений. 2000. № 3;
Регио- и стереохимия 1,3-диполярного циклоприсоединения нитрилоксидов к олефинам (разамз У.А.Хрыпачом) // Успехи химии. 2001. Т. 70, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Небасхі́л ’небакрай; гарызонт’ (Яруш., Гарэц., Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), укр.небосхил ’тс’. Відаць, разамзпольск.nieboskłon ’скляпенне неба; небакрай’, рус.небосклон ’небакрай’, небосвод ’скляпенне неба’ — кніжнае ўтварэнне, магчыма, калька (для рускай мовы ўказваюць на нямецкую крыніцу калькіравання, гл. Бранд. О языке И. Северянина. М., 1916, 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі.Дайліда.// Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.
2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.
•••
Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плашча́к, ‑а, м.
1. Тое, што і плашка. Павел Сцяпанавіч.. разамз бацькам-пільшчыкам распускаў па вёсках.. тоўстыя калоды на вяршковыя і цалёвыя дошкі, на плашчакі.Паслядовіч.Хаты ў гаспадароў былі больш-менш добрыя. Сустракаліся нават пяцісценкі з магутных сасновых плашчакоў, рубленых «у лапу».Машара.
2. Плоскі бок чаго-небудзь. Яшчэ раз шапатне [дзядзя Міша] нажніцамі і пачне вадзіць за тваёй патыліцай люстэркам, каб ты, узіраючыся ў вялізны шкляны плашчак перад сабою, бачыў, што ўсё зроблена як трэба.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпра́ва, ‑ы, ж.
Тое, што дадаецца ў страву для паляпшэння яе смаку, паху. Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў, Мука і квас — і ўся прыправа.Колас.[Вера] разамз дзедам-рыбаловам і яшчэ двума студэнтамі пайшла ў вёску па чыгун і розную прыправу для юшкі.Асіпенка.//перан.Разм. Тое, што суправаджае што‑н., служыць дадаткам да чаго‑н. Да суровай праўды амаль заўсёды дадаецца ў .. [пісьменніка] прыправа з чулліва-ўзнёслых учынкаў героя, а таксама напеўнай мовы.Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯГЛО́Ў Валерый Мікалаевіч (н. 26.1.1938, г. Віцебск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1982). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). З 1965 у Бел.тэхн. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі буд. матэрыялаў і каштоўных металаў. Распрацаваў спосабы здабывання серабра і золата з некандыцыйнай сыравіны.