1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак.// Такі, як у качкі. Качыная хада.
2.узнач.наз.качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкі́дыш, ‑а, м.
Дзіця, якое падкінута чужым людзям. Усынавіць падкідыша.// Пра птушак. Зязюля даволі буйная птушка, а выседжваюць яе яйкі часцей за ўсё дробныя птушкі — пеначкі, пліскі, малінаўкі. Калі з яек вылупліваюцца птушаняты, сярод іх знаходзіцца і падкідыш.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наха́бнік, ‑а, м.
Бессаромны, бесцырымонны чалавек. Дзяўчына адзявалася з густам, але не крыкліва, з хлопцамі трымала сябе сціпла, нахабнікаў ненавідзела.Бажко./ Пра жывёл, птушак, насякомых. Нахабнікі-вераб’і хутка заўважылі адсутнасць гаспадароў [у гняздзе] і занялі яго з крыкам і бойкай.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыфра́з, ‑а, м. іперыфра́за, ‑ы, ж.
Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога слова або выразу (напрыклад, «цар птушак» замест «арол»). У «Баладзе аб уральскім ганку» А. Вялюгіна танк называецца «сынам Урала». Гэта і ёсць перыфраз.А. Макарэвіч.
[Грэч. períphrasis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́сціна, ‑ы, ж.
Разм. Вялікая пляма другога колеру на шэрсці жывёлы, пер’і птушак. На плоце, што адгароджваў гэты двор ад вуліцы, стаяў на моцных шышкаватых нагах прыгожы і магутны певень — шыза-чырвоны, з доўгімі залацістымі пярэсцінамі на шыі.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкарлупі́нне, ‑я, н., зб.
1. Шкарлупіны. На белым пяску валяюцца рэшткі шкарлупіння ад яек балотных і вадаплаўных птушак.В. Вольскі.
2.перан. Што‑н. непатрэбнае, лішняе, што не мае значэння для сутнасці чаго‑н. Адрозніваць істотнае ад пустога шкарлупіння.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЕ́БЕДЗІ (Cygnus),
род вадаплаўных птушаксям. качыных атр. гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Афрыкі і Антарктыды На Беларусі 3 віды: Л.-шыпун (C. olor), Л.-клікун (C. cygnus) і Л. малы, або тундравы (C. bewickii). Жывуць на прэсных вадаёмах. Л.-шыпуна і Л. чорнага (C. atratus) гадуюць як дэкар.птушак. Л.-шыпун занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Л.-шыпун даўж. да 1,8 м, масай да 13 кг; дзюба чырв., з чорным нарастам. Л.-клікун даўж. да 1,6 м, масай да 12 кг; дзюба лімонна-жоўтая з чорным, без нарасту. Л. малы даўж. да 1,2 м, масай да 7 кг; дзюба чорная з жоўтымі плямамі па баках каля асновы. Апярэнне гэтых відаў белае. Добра плаваюць, ныраць не могуць з-за пнеўматызацыі шкілета. Кормяцца раслінамі і дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Гняздуюцца каля вады Нясуць 3—5 (зрэдку да 12) яец. На Беларусі паляванне на Л. забаронена.