ПЕ́РШАСНАЯ ПО́ЛАСЦЬ ЦЕ́ЛА, схізацэль,

прастора паміж сценкай цела і кішэчнікам у некат. шматклетачных жывёл, у якой знаходзяцца ўнутр. органы. Паяўляецца ў першаснаполасцевых чарвей і характарызуецца адсутнасцю ўласнай клетачнай сценкі. У малюскаў прадстаўлена сістэмай лакун і сінусаў; у вышэйшых шматклетачных жывёл (кольчатыя чэрві, хордавыя) выцеснена другаснай поласцю цела, або цаломам. У членістаногіх яе рэшткі ў працэсе эмбрыянальнага развіцця зліваюцца з рэдукаваным цэломам і ўтвараюць т.зв. змешаную поласць цела, або міксацэль. У зародкаў жывёл на стадыі бластулы П.п.ц. наз. бластацэль.

т. 12, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Напры́шнік ’частка вуздэчкі’ (Маслен.). Утворана ад прысы ’пыса ў жывёл’ па тыпу наму́снік (ад му́са), нахрапнік (ад храпа) і пад. (Непакупны, Связи, 46–47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільвяня́, ільвянё. Ад леў (гл.) + суф. ‑ян‑я (‑ян‑ё) з пратэзай і‑. Агульнабел. тып для ўтварэння назоўнікаў, якія абазначаюць дзіцянят жывёл і птушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Jnge II sub n -n, -n дзіцяня́ (жывёл);

~ bekmmen* [wrfen*] дава́ць пато́мства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Brunst f -, Brünste

1) уст. пажа́р

2) перан. юр; це́чка (у жывёл)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schtzfärbung f -, -en

1) ахо́ўная афарбо́ўка (жывёл)

2) вайск. ахо́ўная афарбо́ўка, камуфля́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адзіне́ц, ‑нца, м.

Зусім адзін, адзінокі, які адбіўся ад статка (пра жывёл). Зубр-адзінец. // Адзінокі, бессямейны; бабыль. [Агей] адзін цяпер, адзінцом павінен будзе дажываць свой век. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́мфа, ‑ы, ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая абмывае ўсе тканкі і клеткі арганізма. Лімфа, як і кроў, знаходзіцца ў бесперапынным руху.

[Ад лац. lympha — вільгаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караняно́жкі, ‑жак; адз. караняножка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Падклас прасцейшых жывёл (амёб і інш.), якія маюць уласцівасць утвараць часовыя вырасты для перасоўвання і захоплівання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.

2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.

•••

Заалагічны парк (сад) гл. парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)