ВАСІ́ЛЬЕЎ (Леанард Леанідавіч) (н. 3.1.1937, г. Сімферопаль, Украіна),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д тэхн. н. (1972), праф. (1978). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1959). З 1960 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.​В.​Лыкава». Навук. працы па цеплафізічных уласцівасцях матэрыялаў, пытаннях энергазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Распрацаваў новыя віды цеплаабменнікаў, халадзільных установак, цеплавых помпаў на цвёрдых сарбентах. Дзярж. прэмія Беларусі 1981.

Тв.:

Теплообменники на тепловых трубах. Мн., 1981;

Гидродинамика и теплообмен в пористых элементах конструкций летательных аппаратов. М., 1988 (разам з У.​М.​Паляевым, В.​А.​Маёравым).

т. 4, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАШЧА́ГІН (Віктар Рыгоравіч) (н. 6. 9.1936, в. Пятруніна Валгаградскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне фізічнай оптыкі. Д фіз.-матэм. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1959). З 1961 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1984 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па оптыцы рассейвальных асяроддзяў. Удзельнічаў у стварэнні новага класа аптычных фільтраў для інфрачырвонай вобласці спектра. Дзярж. прэмія СССР 1973.

Тв.:

Инфракрасные фильтры. Мн., 1971 (разам з М.​А.​Барысевічам, М.​А.​Валідавым);

Рассеяние излучения в средах с высокой объемной концентрацией // Распространение света в дисперсной среде. Мн., 1982.

т. 4, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУРСТЫ́Н (Цэлясцін Лявонавіч) (28.1.1888, г. Цярнопаль, Украіна — 21.10.1938),

бел. матэматык. Д філас. н. (1912). Акад. АН Беларусі (1931). Скончыў Венскі ун-т (1911). Працаваў у Аўстрыі. З 1929 праф. БДУ, з 1931 дырэктар Фіз.-тэхн. ін-та АН Беларусі. Асн. навук. працы па дыферэнцыяльнай і рыманавай геаметрыі, дыферэнцыяльных ураўненнях (агрэгаты Пфафа) і некат. пытаннях алгебры (тэорыя дыстрыбутыўных груп і інш.). Напісаў на бел. мове вучэбны дапаможнік па дыферэнцыяльнай геаметрыі. Арыштаваны 10.12.1937. Памёр у мінскай турэмнай бальніцы. Рэабілітаваны ў 1956.

Тв.:

Матэматычныя працы. Мн., 1932;

Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933;

Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.

Ц.Л.Бурстын.

т. 3, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАДЗІ́НСКІ (Дамінік Іванавіч) (н. 10.3.1921, с. Малая Саліха Хмяльніцкай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д пед. н., праф. (1970). Акадэмік Бел. акадэміі адукацыі. Скончыў Вінніцкі пед. ін-т (1948). Працаваў у школе, Вінніцкім (1966—76) і Мінскім (1979—86) пед. ін-тах. Даследуе праблемы маралі, патрыят., сямейнага выхавання, пазакласнай і пазашкольнай работы, школазнаўства, педагогікі вышэйшай школы. Аўтар прац: «Пазакласная выхаваўчая работа» (1961), «Выхаванне цікавасці да ведаў у падлеткаў» (1963), «Навуковыя асновы маральнага выхавання школьнікаў» (1982), «Фарміраванне маральных каштоўнасных арыентацый будучых педагогаў» (з А.​А.​Грымацем, 1993).

В.​У.​Чэчат.

т. 3, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГА́ТАЎ (Барыс Аляксандравіч) (н. 1.4.1938, г. Арэхава-Зуева, Расія),

бел. вучоны ў галіне тарфяной вытв-сці. Д тэхн. н. (1974), праф. (1979). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1960). З 1977 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах мадэлявання, мадэм. апісання і аптымізацыі тэхнал. працэсаў распрацоўкі радовішчаў торфу з улікам рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар падручніка «Тэхналогія і комплексная механізацыя тарфяной вытворчасці» (1988, з В.​А.​Нікіфаравым) і інш. вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.

Тв.:

Моделирование и оптимизация процессов брикетного производства. М., 1976;

Математические методы в торфяном производстве. М., 1991 (разам з У.​Дз.​Капёнкіным).

т. 2, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НТКЕ ((Bandtkie) Ежы Самуэль) (24.11.1768, г. Люблін, Польшча — 11.6.1835),

польскі гісторык, бібліёграф, мовазнавец. Д філасофіі (1811). Вучыўся ў Гальскім і Іенскім ун-тах (1787—90). Служыў гувернёрам, выкладаў у сярэдніх навуч. установах. З 1811 праф. бібліяграфіі Кракаўскага ун-та, дырэктар Ягелонскай б-кі, дзе ўпарадкаваў б. езуіцкія зборы (каля 15 тыс. тамоў). Аўтар прац па гісторыі Польшчы і ВКЛ, гісторыі права, нумізматыцы, слав. мовазнаўстве. У працах, прысвечаных гісторыі кнігадрукавання ў Польшчы і ВКЛ, прывёў даныя пра бел. стараж. выданні, асвятляў дзейнасць бел. першадрукароў і кнігавыдаўцоў у Вільні, Заблудаве, Супраслі, Нясвіжы і інш.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТО́НАЎ (Ігнат Пятровіч) (н. 28.12.1922, в. Будніца Віцебскага р-на),

бел. неўрапатолаг. Акад. АН Беларусі (1984), чл.-кар. АМН СССР (1974). Д мед. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Нар. ўрач Беларусі (1992). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1950). З 1962 дырэктар Бел. НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі. Працы па вывучэнні інфекц., сасудзістых і паразітарных хвароб нерв. сістэмы, фізіятэрапіі і курарталогіі.

Тв.:

Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. Мн., 1973 (у сааўт.);

Гиперкинезы у детей. Мн., 1975 (разам з Г.​Г.​Шанько);

Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977 (разам з Л.​С.​Гіткінай).

І.П.Антонаў.

т. 1, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЗЛАЙ ((Bezlaj) Францэ) (19.9.1910, г. Ліція, Славенія — 24.4.1993),

славенскі мовазнавец. Д філал. н. (1939), акад. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1964). Вучыўся ў Люблінскім і Пражскім ун-тах. Праф. Люблянскага ун-та (з 1958). Аўтар манаграфіі-слоўніка «Славенская гідранімія» (т. 1—2, 1956—61), манаграфіі «Эсэ пра славенскую мову» (1967), «Этымалагічнага слоўніка славенскай мовы» (т. 1—2, 1976—82), артыкулаў пра балта-слав. моўныя сувязі. У працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. У 1969 прачытаў у БДУ цыкл лекцый па пытаннях слав. этымалогіі і анамастыкі, акцэнтуючы ўвагу на бел.-славенскіх моўных паралелях.

А.​Я.​Супрун.

т. 2, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛЕ́ШЧЫК (Мікалай Паўлавіч) (н. 23.12.1930, г.п. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі буд-ва. Д тэхн. н. (1989), праф. (1992). Скончыў Ленінградскі завочны індустрыяльны ін-т (1957). З 1957 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1988 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па рэалогіі, тэхнал. механіцы бетону, рэсурсазберагальных канструкцыйна-тэхнал. сістэмах збудаванняў, тэхналогіі аб’ёмна-блочнага домабудавання і ўзвядзення маналітных жалезабетонных канструкцый.

Тв.:

Технология и экономика объемноблочного домостроения. Мн., 1967 (разам з С.​С.​Атаевым);

Структурно-механические свойства и реология бетонной смеси и пресс-вакуум бетона. Мн., 1977.

т. 3, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТА́ПЕНКА (Вадзім Рыгоравіч) (17.8.1924, в. Шамава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобласці — 20.12.1989),

бел. хірург. Д мед. н. (1972), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), дзе і працаваў да 1975 і ў 1978—87. Адначасова гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978—87). У 1975—78 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні шчытападобнай залозы, язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі гепатабіліярнай сістэмы, праблемах партальнай гіпертэнзіі і сарбцыйнай дэтаксікацыі ў хірургіі.

Тв.:

Хирургическое лечение тиреотоксикозов. Мн., 1961;

Практическое пособие по частной хирургии. Мн., 1968.

т. 2, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)