куга́ 1, выкл.
Ужываецца гукапераймальна для абазначэння крыку груднога дзіцяці.
куга́ 2, ‑і́, ДМ кузе́, ж.
Абл. Водная расліна сямейства асаковых; азёрны чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кулі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Абл. Невялікая баханка. Падаючы торбу, [маці] загаварыла: — Я тут хлеба дзве кулідкі паклала. Учора спякла. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кура́ч, ‑а, м.
Абл. Дымар. — Ці адгуляліся завідна? — сустрэў сына.. на ганку бацька. Ён сядзеў на самай ніжняй прыступцы і ладзіў курач. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́насць, ‑і, ж.
Абл. Уласцівасць ленага. [Грынь] не мітусіўся, не спяшаўся, — то стаяў, то хадзіў мерна, з нейкай дзіўнай ленасцю ў хадзе, у рухах. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́ндзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.
Абл. Капрызіць. — Ці ў яго што балела, ці яно так прындзілася, хто яго ведае, дзіця ж не скажа. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пупы́рыцца, ‑рыцца; незак.
Абл. Пакрывацца пупырышкамі, быць пакрытым пупырышкамі. У жанчыны — перапэцканыя ў кроў рукі, халат, нават нос, а плечы пупырацца «гусінай скурай». Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́лак, ‑лку, м.
Абл. Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца ў розныя бакі; разгалінаванне. Крыж, што стаяў у пяску на разгалку дарог, абгарэў, счарнеў. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́песк, ‑у, м.
Абл. Тое, што і рупесак. Вера Іванаўна даўно ўправілася, але, бачачы мужаў рупеск, нібы хацела налюбавацца на яго запозненную ўвішнасць. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́дзіць, рэджу, рэдзіш, рэдзіць; незак., што.
Абл. Рабіць рэдкім, радзейшым. У залы першага і трэцяга класа ўрываецца свежае паветра, рэдзіць дым, раздзьмухвае полымя. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скла́дзісты, ‑ая, ‑ае.
Абл. Добра складзены, дужы, ладны. У дзвярах карчомнай стадолы з’явіўся складзісты чалавек, у юхтовых ботах, у суконнай свіце да пят. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)