метро́вы гл. метр¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

метро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне метралогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

метро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

1. Мерка (звычайна двухметровая), пры дапамозе якой падлічваюць што-н. у метрах.

2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжынёю ў адзін метр.

Дошка-м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́трыка¹, -і, ДМ -рыцы, ж.

Вучэнне аб вершаскладанні і вершаваных памерах, а таксама сукупнасць вершаваных памераў.

|| прым. метры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́трыка², -і, ДМ -рыцы, ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

метры́чны¹, -ая, -ае.

У выразе: метрычная сістэма — агульная назва міжнароднай дзесятковай сістэмы адзінак, у аснову якой пакладзены метр і кілаграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

метры́чны², -ая, -ае.

Які звязаны з запісамі актаў нараджэння, заключэння шлюбу, смерці.

Метрычнае пасведчанне.

Метрычная кніга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

метры́чны³ гл. метрыка¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

меты́л, -у, м.

Вугляродная група, якая ўваходзіць у склад многіх арганічных злучэнняў.

|| прым. меты́лавы, -ая, -ае.

М. спірт.