jelly [ˈdʒeli] n.

1. BrE жэле́

2. джэм

3. лёгкі пла́стыкавы пля́жны абу́так

be/feel like jelly (пра ногі) слабе́ць (з-за таго, што чалавек нервуецца);

My legs turned to jelly. Ногі ў мяне сталі як быццам з ваты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

love2 [lʌv] v. каха́ць, любі́ць;

Do you love me? Ты мяне кахаеш?;

I love grapes. Я (вельмі) люблю вінаград;

I’d love to з ра́дасцю (у адказ на запрашэнне, пытанне);

Will you come?I’d love to. Ты прыйдзеш? – З радасцю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tilt2 [tɪlt] v.

1. нахіля́ць; нахіля́цца; схіля́ць; схіля́цца;

tilt one’s head ускі́дваць галаву́

2. біць; бі́цца;

tilt at smb./smth. напада́ць, накі́двацца на каго́-н./што-н. з кры́тыкай

tilt at windmills змага́цца з ветраны́мі млына́мі, быць донкіхо́там

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адра́зу, прысл.

1. Зараз жа, у той самы момант, неадкладна.

Набегаўшыся, сынок а. засынае.

2. Адначасова.

Людзі выйшлі а. з усіх хат.

3. Непасрэдна за чым-н.

А. за хатай малады сад.

4. За адзін раз, з першага разу.

Як усё зрабіць а.?

5. З самага пачатку.

Чалавек а. спадабаўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заве́са, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Адна з дзвюх металічных пласцін, якімі прымацоўваюцца да вушака дзверы, аконныя рамы і пад.

Дзверы на новых завесах.

2. Тое, што і заслона (у 1 знач.).

Снежная з.

З. туману.

|| памянш. заве́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.

Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).

|| памянш. дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. дзе́жачны, -ая, -ае і дзе́жкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́ма, -ы, мн. -ы, драм, ж.

1. Адзін з родаў літаратуры, які ахоплівае творы, прызначаныя для выканання акцёрамі на сцэне.

2. Адзін з жанраў літаратуры з сур’ёзным, але не гераічным зместам, а таксама твор такога жанру.

3. перан. Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

Душэўная д.

|| прым. драматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаль, -ю, м.

1. Пачуццё спагады, жаласці, выкліканае чыім-н. няшчасцем, пакутай.

Не ведаць жалю.

2. Пачуццё горычы, смутку з прычыны страты каго-, чаго-н.

Мацярынскі ж.

3. Засмучэнне, шкадаванне.

Гаварыць з жалем аб здарэнні.

На (вялікі) жальзнач. пабочн. сл.) — ужыв., каб выказаць шкадаванне з прычыны чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сутыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Пхаючы насустрач, ушчыльную наблізіць адно да аднаго.

С. вагоны.

2. з кім. Прывесці да нечаканай сустрэчы, знаёмства з кім-н.

Жыццё сутыкнула яго з многімі людзьмі.

Сутыкнуць ілбамі — прымусіць уступіць у адкрытае сутыкненне.

|| незак. сутыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцадзі́ць, сцаджу́, сцэ́дзіш, сцэ́дзіць; сцэ́джаны; зак., што.

1. Зліць, выліць вадкасць, працэджваючы праз што-н.; зліваючы, аддзяліць вадкасць ад аселай гушчы або частку вадкасці, не боўтаючы.

С. ваду з пельменяў.

С. сыроватку з тварагу.

2. Выцадзіць малако з саскоў.

С. грудное малако.

|| незак. сцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сцэ́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)