карата́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каратажу, прызначаны для яго. Каратажная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карба́с, ‑а, м.

Вялікая паморская лодка з высокімі бартамі, прызначаная для перавозкі грузаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катле́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да катлеты, прызначаны для катлет. Катлетнае мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашэ́рны, ‑ая, ‑ае.

У веруючых яўрэяў — дазволены рэлігійнымі законамі для ўжывання ў ежу.

[Ад стараж.-яўр. kāšēr — чысты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квартэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да квартэта, прызначаны для яго. Квартэтная музыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінгсто́н, ‑а, м.

Клапан у падводнай частцы судна для набірання або вылівання вады.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кітабо́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з промыслам кітоў. // Прызначаны для такога промыслу. Кітабойная флатылія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зубарэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для апрацоўкі зубоў (у 2 знач.). Зубарэзны станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зу́мер, ‑а, м.

Электрычны прыбор для падачы гукавых сігналаў; пішчык. Зумер тэлефоннага апарата.

[Ням. Summer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іголкафі́льтр, ‑а, м.

Трубчасты фільтр, якім карыстаюцца пры будаўнічых работах для асушэння грунту.