напаўзабыццё, ‑я, н.

Стан, блізкі да забыцця, няпоўнае забыццё. Веньямін ужо знаходзіўся ў прыемным стане напаўзабыцця, за якім пачынаецца сон, калі ў дзверы нехта моцна загрукатаў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць. А чалавек.. [старшыня], відаць па ўсяму, добрай натуры, але яму за дзень натлумілі галаву. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нату́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад цяжкай працы, звязаная з рэзкімі рухамі. Натузаецца жанчына [аручы] за дзень, прыедзе дадому — ні рук ні ног не чуе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаўва́жна, прысл.

Разм. Непрыкметна, неўзаметку. Неўзабаве адзін з самалётаў прабег па зямлі, незаўважна адарваўся і знік у ледзь прасветленай прасторы. Кавалёў. За працай незаўважна пралятаў дзень. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нечарго́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца без чаргі, па-за вызначаным тэрмінам. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета. Нечарговы сход. Нечарговы адпачынак. □ Пасля ўрокаў быў прызначаны нечарговы збор атрада. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ню́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Надакучліва плакаць, ныць. — Які ты кволы, — сумна сказаў Светлячок. — Я, калі парэжуся або паб’юся, стараюся ні за што не нюніць. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нядо́імшчык, ‑а, м.

Плацельшчык, за якім лічыцца нядоімка. Варыла кожны дзень, як апантаны, насіўся па хатах, пытаў, хто як плаціць падаткі, памагаў .. апісваць маёмасць у нядоімшчыкаў. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкласці вялікую колькасць чаго‑н.; адлажыць адно за другім усё, многае. [Солтыс:] Хай усе паадкладаюць Назад шасты, і пешні, і калкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадко́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкалоць, адламаць усё, многае.

паадко́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкалоць, адшпіліць адно за другім усё, многае. Паадколваць значкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ва, ‑ы, ж.

1. Самка паўліна.

2. у знач. прысл. па́вай. Разм. Плаўна, з гонарам (пра жаночую паходку). Паведаміўшы.. нечаканую навіну, Мая павай выйшла за дзверы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)